У Барысаве аўтамабіль самавольна паехаў і ўрэзаўся ў іншы. Яго «запусцілі» сабакі ВІДЭА
Неяк раніцай барысаўчанка выйшла на стаянку і ўбачыла, што яе машына ўрэзалася ў суседскую.
Жанчына патэлефанавала ўладальніку пашкоджанага аўто. Аўтааматары разабраліся паміж сабой і разышліся, паведамляе мінская абласная міліцыя.
Але жанчына была здзіўлена, як такое магло адбыцца, як машына паехала. Кіроўца адвезла аўто на СТА.
Работнікі станцыі агледзелі машыну і ўбачылі кавалак сабачай поўсці і прагрызеныя пад капотам драты.
Жанчына звярнулася ў міліцыю. Супрацоўнікі забралі відэа з камер — інфармацыя пацвердзілася: умяшаліся сабакі.
Каментары
Самые очевидные варианты -
1) кривые руки при установке автозапуска,
2) крысы, которые забираются под капот на теплый двигатель погреться, вот они могли что-то погрызть, но это не является причиной запуска...
это два взаимоНЕисключающих друг друга события.
а собаки просто оказались рядом.