Здарэнні33

У Германіі адзін беларускі дальнабойнік пераехаў іншага

У нямецкім горадзе Кель, што ў федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмберг, пасля сваркі адзін кіроўца-беларус трапіў нагамі пад кола фуры іншага, паведамляе сайт «Беларусь і свет», спасылаючыся на мясцовую паліцыю.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: partsq.com

У суботу 27 студзеня позна ўвечары пасля сваркі паміж двума беларускімі дальнабойнікамі адзін з іх пачаў выязджаць на сваёй фуры з зоны адпачынку для кіроўцаў Кель.

Каб перашкодзіць гэтаму, другі залез на падножку кабіны грузавіка, спрабуючы адкрыць дзверцы. Але ногі мужчыны трапілі пад пярэдняе кола цягача, праз што ён атрымаў сур'ёзныя траўмы.

Тым часам аўтацягнік працягнуў рух і паехаў далей, у працэсе пратараніўшы агароджу ў зоне адпачынку.

Падчас вышуковых мерапрыемстваў грузавік з 30-гадовым беларусам за рулём быў затрыманы ў раёне рачнога порта Кель на рацэ Рэйн. Мяркуючы па ўсім, гэты кіроўца разам з пацярпелым раней ужылі шмат алкаголю.

Па распараджэнні пракуратуры ў кіроўцы ўзялі ўзор крыві і запатрабавалі заклад. Пацярпелы быў дастаўлены ў бальніцу, ягоныя траўмы для жыцця небяспекі не ўяўляюць.

Цяпер ідзе расследаванне, вядуцца пошукі сведак інцыдэнту.

Каментары3

  • Мірны чалавек
    29.01.2024
    Мы беларусы мірныя людзі. А мог бы…
  • Мірны чалавек
    29.01.2024
    Бедная зона адпачынку
  • Реально
    29.01.2024
    Довел козел

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →