У Віндзарскім замку 24 студзеня драматург і сузаснавальнік беларускага Свабоднага тэатра Мікалай Халезін атрымаў ордэн Брытанскай імперыі з рук прынцэсы Анны.
Узнагароду беларусу мусіў уручаць сам кароль Карл ІII, але той цяпер знаходзіцца ў шпіталі.
Раней, у лістападзе 2023-га, ордэн Брытанскай імперыі атрымала сузаснавальніца беларускага Свабоднага тэатра Наталля Каляда — жонка Мікалая Халезіна.
Пра тое, што Наталля Каляда і Мікалай Халезін уганараваныя званнямі членаў ордэна Брытанскай імперыі, стала вядома ў чэрвені 2023 года. Яны былі намінаваныя яшчэ пры жыцці брытанскай каралевы Лізаветы II, і гэта быў апошні спіс кандыдатаў на ўзнагароду, які яна падпісала.
Ордэн Брытанскай імперыі — рыцарскі ордэн, які заснаваў у 1917 годзе брытанскі манарх Георг V. Ім узнагароджваюцца дзеячы, якія зрабілі ўнёсак у мастацтва і навуку, працу з дабрачыннымі і сацыяльнымі арганізацыямі, а таксама за дзяржаўную службу. Узнагароды прысуджаюцца двойчы на год: на Новы год і на афіцыйны дзень нараджэння кіроўнага манарха.
«Нават яго дзеці былі за». Халезін распавёў, як Лукашэнку прапаноўвалі пакінуць краіну пад гарантыі
Оперу «Дзікае паляванне караля Стаха» ўжо можна паглядзець на ютубе
Плануецца, што прэм'еру «Дзікага палявання караля Стаха» наведае Карл III. Хадановіч расказаў пра лібрэта
«Эмоцыі зашкальваюць і ўціскаюць у фатэль». У Лондане паставілі «Дзікае паляванне караля Стаха»
Каментары