Сузаснавальніца «Свабоднага тэатра» Наталля Каляда атрымала Ордэн Брытанскай імперыі
Цырымонія ўручэння прайшла ў Букінгемскім палацы 2 лістапада. Узнагароду ўручылі за ўклад у развіццё праекта.
«Людзі, якіх пасвячаюць у Ордэн Брытанскай імперыі, адзначаюцца за выдатныя заслугі, асабістую адвагу, іх службу Вялікабрытаніі і дзейнасці па свеце. Спісы публікуюцца двойчы за год: на Новы год і Дзень нараджэння манарха. Узнагароджанне непасрэдна медалём рознай вартасці адбываецца ў іншую дату — у Букінгемскім палацы або ў Віндзарскім замку.
Наталля Каляда і Мікалай Халезін былі намінаваныя на ўзнагароду пры жыцці Яе Вялікасці Каралевы Лізаветы II — гэта быў апошні спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, пададзены на яе разгляд. Пасля смерці Каралевы яе сын стаў каралём Карлам ІІІ і зацвердзіў узнагароджанне. Гэтае ўзнагароджанне — першае, падпісанае ім», — напісаў у сваім тэлеграме Мікалай Халезін.
У сярэдзіне верасня «Свабодны тэатр» паставіў ў лонданскім тэатры «Барбікан» «Дзікае паляванне караля Стаха».
Каментары