Оперу «Дзікае паляванне караля Стаха» ўжо можна паглядзець на ютубе
З сённяшняга вечара на ютуб-канале Беларускага свабоднага тэатра можна паглядзець оперу «Дзікае паляванне караля Стаха». Відэа будзе даступна толькі тры дні: 22, 23 і 24 снежня.
Прэм'ера оперы прайшла 15 верасня на сцэне лонданскага тэатра Barbican.
Музыку да яе напісала Вольга Падгайская, лібрэта — Мікалай Халезін і Андрэй Хадановіч, рэжысёры — Мікалай Халезін і Наталля Каляда, дырыжор — Віталь Алексяёнак, харэограф — Марыя Сазонава.
Галоўныя ролі выконваюць Андрэй Бандарэнка і Тамара Калінкіна.
У YouTube пакажуць оперу «Дзікае паляванне караля Стаха». Паказ будзе доўжыцца тры дні
Сузаснавальніца «Свабоднага тэатра» Наталля Каляда атрымала Ордэн Брытанскай імперыі
«Ашаламляе». Крытыкі ў захапленні ад «Дзікага палявання караля Стаха»
«Эмоцыі зашкальваюць і ўціскаюць у фатэль». У Лондане паставілі «Дзікае паляванне караля Стаха»
Каментары
Вельмі ўдзячны за такую магчымасць!
Незвычайнага шмат! Музыка падабалася (адразу малюе разлад і трывожнасць) харэаграфія, выбар на роль Свеціловіча жанчыны, фальцэт Вароны.
Галоўны герой вельмі знешне падабаўся, мае вельмі беларускі выгляд, і на ролю Яноўскай таксама знайшлі прыгажуню з выдатным голасам.