Грамадства22

У сетцы стрытфуду ў Мінску пачалі прадаваць вафлі з селядцом

У меню мінскай сеткі Vaffel з'явілася навінка: вафлі з нарвежскім селядцом ад беларускага вытворцы. Такі сэт ужо можна купіць у адной з кропак стрытфуду, заўважыў CityDog.io.

Скрыншот з відэа

Каманда ўстановы піша, што ўнутры cэта за 15 руб. знаходзіцца «далікатная нарвежская салата з селядцом «Маціяс», створаная па ўнікальным рэцэпце», а таксама «духмяная нарвежская вафля «Маціяс».

Стваральнікі нарвежскага сэта ўпэўненыя, што гэты стрытфуд зможа «скарыць ваша сэрца з першага кавалачка».

Паспрабаваць навінку можна ў Vaffel на праспекце Пераможцаў, 9 у ГРЦ Galleria Minsk.

Каментары2

  • Цім
    17.12.2024
    А мне падабаецца! Хіба што замест вафлі ўзяць батон, ды яшчэ зрабіць такі сэт самастойна. Дома, ці на лавачцы у парку. Адзін сэт атрымаецца за 2 рублі :)))
  • Жвір
    17.12.2024
    Ха, я згодны! Во, пачытаў, і селядца захацелася, без нічога, ну, хіба можа на танюсенькай лустачцы жытняга хлеба, і зь лісточкам кропчыку зьверху.
    Што да Матыяса, дык не, не. Мне патрэбна рыбіна, я сам яе ўладкую, як трэба. А гэтыя філюгі, набракшыя алеем, як квачы, гэта ўжо не селядзец, а нешта іншае, нясмачнае.

На станцыі «Спартыўная» хлопец апынуўся на рэйках — цягнік спыніўся проста перад ім3

На станцыі «Спартыўная» хлопец апынуўся на рэйках — цягнік спыніўся проста перад ім

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі распаўсюдзяць Віфлеемскі агонь, але даставяць не з Віфлеема

Улады знайшлі спосаб забяспечаць насельніцтва айчыннай свінінай. Вось план4

Былы кіраўнік МЗС Літвы пра Макея: Я казаў яму, зрабіце нармальныя выбары. Што вы ўвесь час нейкія рэпрэсіі?3

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка3

Дадайце палову шклянкі солі падчас мыцця адзення. Эфект вас здзівіць5

Еўрасаюз бярэцца ствараць альтэрнатыву Starlink9

Украінскае МЗС паведаміла, на якія перамовы і гарантыі Мінск мае права прэтэндаваць10

«Найбольш адчувальныя змены — у прэзентацыі паўстання Каліноўскага». Як змяніліся беларускія падручнікі па гісторыі2

Трамп заявіў, што вайскоўцы ведаюць, адкуль вылятаюць дроны, але з нейкай прычыны маўчаць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На станцыі «Спартыўная» хлопец апынуўся на рэйках — цягнік спыніўся проста перад ім3

На станцыі «Спартыўная» хлопец апынуўся на рэйках — цягнік спыніўся проста перад ім

Галоўнае
Усе навіны →