Грамадства66

«Мы не ўмеем, мы не можам, ах і ох…!» Як Лукашэнка, Эйсмант і Снапкоў прыдумлялі меню для новага «Макдональдса» і вучылі пячы булачкі

Лукашэнка на нарадзе з урадам закрануў і тэму былога «Макдональдса».

Фота: menshealth.com

«Публічна хачу прывесці адзін прыклад вельмі яркі. Я нездарма назваў «Макдональдс». Санкцыі ўвялі амерыканцы. Яны вырашылі згарнуць сваю дзейнасць і сысці з Беларусі. Дзверы адчыненыя, сыходзіце. Мы нікога не трымалі, але і не выганялі. Ім было сказана: хочаце працаваць — працуйце, не хочаце — звальняйцеся. «Але гэта ж «Макдональдс»… Хіба хтосьці зможа потым працаваць так, як «Макдональдс» у Беларусі», — галоўны быў лозунг. І пайшлі да мяне хадакі: «Мы не зможам… булачку там напалову разрэзаць і ўпіхнуць туды каўбасу ці мяса не можам, бульба-фры — і гэта мы не можам. Нічога не можам», — нагадаў ён.

Лукашэнка таксама заўважыў, што Беларусь па ўсім свеце прадае высакаякасныя прадукты харчавання — і малочныя, і мясныя, і многае іншае. «Бульба — ну мы ж бульбашы. Булачку гэтую спячы — у нашым дзяцінстве гэтых булачак хапала, мы куплялі за некалькі капеек, і смачна было і нармальна. Разрэзаць булачку напалову, упіхнуць мяса, бульбу або салату туды не можам? Думаю, дай праверу, можам мы ці не можам», — дадаў ён.

Займацца і трымаць гэтае пытанне на кантролі было даручана прэс-сакратару Наталлі Эйсмант, а ад урада — першаму віцэ-прэм'еру Мікалаю Снапкову.

«Валявым чынам была пастаўлена двум дзеючым асобам [задача]. Проста пад руку трапіліся. Ідзіце і зрабіце», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што і сам у выніку быў пагружаны ў пытанне, хоць і ні разу не быў у «Макдональдсе»: «Прыйшлося акунуцца, вывучыць гэтую сістэму. Нічога не каштуючы і гэтак далей».

У выніку ў 25 рэстаранах ужо былога «Макдональдса» цяпер арганізаваная праца і прадукцыя карыстаецца попытам у насельніцтва.

«На сёння паток людзей нарастае, як мне далажыў Снапкоў. Людзі з задавальненнем ядуць тое, што там гатуюць. Мы пачалі гатаваць тое, што «Макдональдс» заўсёды традыцыйна ў нас гатаваў. І бульба фры ў нас добрая — з нашай бульбы. «Макдональдс» не заўсёды купляў для гэтага беларускую бульбу. Вазілі чорт ведае адкуль. Чаму? Дамаўляліся. Камусьці нехта плаціў неяк. Цяпер ямо сваю бульбу. Упэўнены, яна лепшая. Мяса яшчэ ўпіхваюць туды — зрабілі, — канстатаваў ён. — Паўстае пытанне, так што вы мазгі пудрылі, што гэта немагчыма, што трэба там камусьці прадаць?»

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што на этапе прыняцця рашэння падумаў, што калі ў Расіі змаглі замясціць «Макдональдс», стварыўшы на месцы пакінутых рэстаранаў сваю сетку, то гэта магчыма і ў Беларусі.

«А хацелі прадаць: «Мы не ўмеем, мы не можам, ах і ох…» Мы ўсе ўмеем і можам! Гэта павінна ляжаць у аснове, — упэўнены Лукашэнка. — Сышлі — да пабачэння, уласнасць належыць дзяржаве.

Такім чынам яны кінулі ўласнасць, мы яе паднялі, прывялі ў парадак. І сёння гэтыя 25 рэстаранаў па краіне працуюць. З'явіўся прыватнік, які гатовы купіць іх, заплаціць грошы, і грошы немалыя. Нармальны беларус, у якога ёсць уласнасць, гатовы развіваць гэтую сетку. Калі ласка, мы дамо яшчэ ў гарадах, у абласных цэнтрах для гэтай сеткі месца для развіцця, будаўніцтва новых рэстаранаў. Не — аддамо старыя, якія ў нас дрэнна працуюць або ў напаўзачыненым стане. Мы гатовыя ў гэтым плане дапамагчы».

Каментары6

  • Ёсік
    18.01.2024
    Блазан ды ляпала. Сам сябе чуе? Адабралі абсталяваньне і ганарыцца, якія яны ўмекі. Ты з нуля зрабі, штосьці нічога дзяржава не зрабіла, нават сетку крамаў Радзівілаўскі разваліла, адмыслоўцы языкамі малоць ды паперу псаваць.
  • Питон
    18.01.2024
    ром, нормальные человеческие гандоны тоже можно заменить мешочком из тонкой шелковой ткани.. главное не останавливаться на достигнутом! равнение на северную корею!
  • Фастфуд-ніндзя
    18.01.2024
    Лепшай антырэклямы 'укуса ачка з водарам лукашызма' ня можна і прыдумаць. Цяпер у былы макдак, з рэцэптамі ад сялукоў ні нагой

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Усе навіны →
Усе навіны

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА13

У Расіі мужчына, які выдаваў сябе за ўдзельніка «СВА» і спрабаваў утапіць дзяўчыну праз сінія валасы, пайшоў з турмы на вайну і загінуў7

Рэзідэнты ПВТ пералічылі грошы на выбарчую кампанію Лукашэнкі13

«Яндэкс Go» тлумачыць рост цэн на таксі: у Мінску кіроўцаў на лініі стала на 35% менш

Дзім Дзімыча не ўзялі ў лукашэнкаўскую «Белую Русь»3

Латушка даў паказанні ў Нацыянальнай пракуратуры Польшчы. Справа — пра замах на яго3

«Трупы, трупы, трупы нашых. Пад поўным кантролем дронаў». Дзённік расійскага штурмавіка, які ацалеў пад Ваўчанскам11

У 2020-м сын Ганны Канапацкай званіў у міліцыю з даносам на мінчукоў, якія развешвалі стужкі33

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян пагаліў бараду. Яго не пазнаць9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Галоўнае
Усе навіны →