Свет1414

«Расія — чалавекацэнтрычнае грамадства». Старэйшая дачка Пуціна дала вялікае інтэрвʼю

Марыя Варанцова, старэйшая дачка прэзідэнта Расіі, дала рэдкае інтэрвʼю. Для гэтага яна выбрала незвычайную пляцоўку — праект маскоўскіх уладаў Medtech.moscow. На ютубе і ў тэлеграме інтэрвʼю і пасты аб ім набралі ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх сотняў праглядаў. Толькі ва «УКантакце» ў відэа — сотні тысяч праглядаў і пры гэтым ніводнага каментара. Паразмаўляў з дачкой прэзідэнта былы сталічны чыноўнік, піша «Агентство».

У інтэрвʼю, якое незаўважна для чытачоў было апублікавана 16 снежня, Варанцову прадстаўляюць як намесніцу дэкана па навуцы факультэта фундаментальнай медыцыны МДУ ім. М. В. Ламаносава, сяброўку прэзідыума Расійскай асацыяцыі садзейнічання навукі РФ, вядучую навуковую супрацоўніцу НМДЦ Эндакрыналогіі Міністэрства аховы здароўя Расіі. Аб роднаснай сувязі з прэзідэнтам не паведамляецца. 

Падчас інтэрвʼю Варанцовай задаюць пытанні аб найноўшых тэхналогіях у медыцыне. Яна разважае аб CRISPR, штучным інтэлекце (у тым ліку ChatGPT), генератыўнай медыцыне, лячэнні на аснове ствалавых клетках.

Некаторыя тэхналогіі, на думку Варанцовай, неабходна выкарыстоўваць, нягледзячы на ​​вялікія выдаткі, паколькі «Расея — чалавекацэнтрычнае грамадства». 

«Для нас найвышэйшай каштоўнасцю зʼяўляецца каштоўнасць чалавечага жыцця», — сцвярджае дачка кіраўніка дзяржавы, які пачаў самую кровапралітную вайну ў Еўропе з часоў Другой Сусветнай вайны.

Варанцова таксама адказвае на некаторыя асабістыя пытанні. З літаратуры ёй «вельмі падабаецца» Пушкін. Паводле яе слоў, яна можа шмат разоў перачытваць «Яўгена Анегіна», казкі (у іх «мараль праўды ёсць»).

Сярод іншых любімых кніг Варанцова назвала «Ідыёта» Дастаеўскага, «Дзівосны новы свет» Олдаса Хакслі, «Пыха і перадузятасць» Джэйн Осцін.

Па словах Варанцовай, яна прачытала 12 тамоў «Дзюны» Фрэнка Герберта («і прыквел, і сіквел, і асноўныя кнігі»). «Там шмат цікавых ідэй, у тым ліку светапоглядных», — патлумачыла Варанцова (насамрэч Фрэнк Герберт напісаў 6 тамоў «Дзюны». Тут Варанцова відавочна мае на ўвазе раманы ягонага сына Браяна, напісаныя ім пасля смерці бацькі ў суаўтарстве з Кевінам Андэрсанам. — Заўв. НН).

Сваім хобі дачка прэзідэнта назвала сваю прафесію: «Я нават у вольны час чытаю навуковую ці медычную літаратуру». Акрамя таго, яе «натхняе ўсё, што прыгожае, любыя карціны, музеі, тэатры, музыка (і класічная і джазавая)». 

«Ну і куды без спорту: рух — жыццё», — кажа Варанцова. Паводле яе слоў, яна прысвячае «хаця б некалькі гадзін у тыдзень здароваму ладу жыцця, спорту», захапляецца серфінгам і лыжамі.

Самая вялікая мара як лекара — дзіцячага эндакрынолага — убачыць дзень, калі хаця б частку захворванняў стала магчымым вылечыць, як навукоўцы — даведацца, адкуль на планеце зямля зʼявілася жыццё або зразумець, як зʼяўляецца думка.

Як чалавек Варанцова «марыць аб тым, каб людзі мелі магчымасць і прытрымліваліся гэтай магчымасці спазнаваць сябе і спазнаваць сябе як цэласнай асобы», «каб мы ўсё лепш разумелі адзін аднаго, лепш камунікавалі». 

У апошнія гады дочкі Пуціна пачалі зʼяўляцца на публіцы.

Мерапрыемствы з Варанцовай час ад часу асвятляюць дзяржаўныя тэлеканалы. Кацярына Ціханава ў 2021 годзе выступала на Пецярбургскім эканамічным форуме.

Каментары14

  • Лёлік з-пад Лімасола
    11.01.2024
    гагагага)))) бацькаву рэальнасць нацягнула на вочы як шапку
  • нанадзіравая недаімпэрыя
    11.01.2024
    ноэ, чым хутчэй беларусы адмяжуюцца ад уплыва гэтага цэнтра - тым меньш будзе: крымінала, прастытуцыі, карупцыі і г.д.
  • Кастусь
    11.01.2024
    как в старом анекдоте эпохи ссср - у нас все во имя человека, все для человека. Мы даже знаем фамилию этого человека)))

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Усе навіны →
Усе навіны

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы: Знаходжанне Верамейчыка на тэрыторыі краіны ўяўляла пагрозу нацыянальнай бяспецы35

Гайдукевіч сцвярджае, што сабраў 100 тысяч подпісаў11

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага8

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Галоўнае
Усе навіны →