Грамадства2525

У іх «пратакольная морда», чыста расейская мова, на твары інтэлекту нуль. Як эмігранты вызначаюць супрацоўнікаў спецслужбаў Беларусі

Днямі служба бяспекі Польшчы паведаміла аб затрыманні беларускі за шпіянаж на карысць КДБ. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ёй аказалася былая жыхарка Баранавічаў, якая далучылася да апазіцыйных структураў яшчэ да 2020 года, а ў 2023-м пераехала з Беларусі ў польскую Лодзь. Беларусы, якія жывуць у Польшчы, расказалі «Свабодзе», як яны заўважаюць, што за імі сочаць, з усяго відаць, кадэбісты з Беларусі, і якія непрыемныя выпадкі з імі здараліся.

«Яны напэўна былі ў парыках»

Сьцяпан* (імёны ўсіх суразмоўцаў зьмененыя на іхнюю просьбу дзеля бясьпекі. — РС) жыве ў Беластоку, ён расказаў пра сваю камунікацыю, як ён сам мяркуе, са спэцслужбамі Беларусі. Аднойчы ў памяшканьне, дзе праходзяць розныя тэматычныя сустрэчы для беларусаў у Беластоку, прыйшлі двое мужчын. У той час, паводле раскладу, там нічога не адбывалася.

«Я на 99% упэўнены, што гэта супрацоўнікі беларускіх спэцслужбаў. Яны дзіўна сябе паводзілі, дзіўныя пытаньні задавалі. Хто прыяжджае сюды? Ці часта зьбіраюцца? Паколькі адразу было відаць, што гэтыя людзі не з дыяспары, я даваў ім нэўтральную інфармацыю, якая ёсьць ва ўсіх мэдыя», — успамінае беларус.

Наведнікі ўвесь час стаялі пры дзьвярах, не зрабілі ні кроку ўнутр памяшканьня. Сьцяпан мяркуе, што яны баяліся магчымых камэр відэаназіраньня ў залі. На выгляд ім было каля 35 гадоў.

«Яны напэўна былі ў парыках, бо ў іх былі аднолькавыя дзіўныя доўгія фрызуры, сантымэтраў па 10, якія гадоў 15 таму былі яшчэ ў модзе. Прычым яны сказалі, што прыехалі ў Беласток «на закупы» і што выпадкова спыніліся каля нашага будынку. Тут шмат куды можна прыехаць «на закупы»», — сьмяецца суразмоўца, бо побач зь іхнай пляцоўкай няма вялікіх гандлёвых цэнтраў ці рынкаў.

Ён дадае, што прыглядаецца да ўсіх новых людзей, якія прыходзяць на беларускія мерапрыемствы, на ўсялякі выпадак падазрае ці ня кожнага ў супрацоўніцтве з КДБ. Сьцяпан кажа, што ня моцна зьдзіўляецца, калі палітычныя акцыі беларусаў нехта здымае на камэру.

«Паколькі мы жывём у памежным рэгіёне, тут могуць і польскія спэцслужбы працаваць і здымаць акцыі, каб правесьці свой маніторынг. Складаны рэгіён памежжа», — падсумоўвае ён.

«Я сьпінай адчула халадок»

Беларуска Ксенія расказала некалькі гісторый, дзе яна, на яе думку, сутыкалася са супрацоўнікамі КДБ. Адзін з выпадкаў адбыўся летась у канцы сьнежня ў беластоцкім бары, дзе часта зьбіраюцца беларусы і робяць свае імпрэзы. Ксенія заўважыла там трох падазроных мужчын.

«Я сьпінай адчула халадок. Я вельмі шмат бачыла ў сваім жыцьці опэрупаўнаважаных і іншых супрацоўнікаў. На нейкім інтуітыўным узроўні я пазнаю іх у натоўпе: па выпраўцы, ня ведаю па чым, несьвядомае так працуе», — разважае яна.

У беларускі адразу на эмоцыях вырвалася: «О, кадэбісты!». Адзін ёй адказаў: «Женщина, отстаньте!» — і стаў адварочвацца ад яе, успамінае Ксенія.

«Я думаю, звычайны чалавек адказаў бы: «Што ты такое нясеш?! Я на фірме працую (ці на заводзе)». А тут поўны адкат, яны нічога не адказвалі», — зьдзіўляецца яна.

Жанчына стала здымаць падазроных гасьцей бару на тэлефон. Аднаго пасьпела зьняць у твар. Іншыя, калі зразумелі, што іх фатаграфуюць, сталі хавацца.

«Усё моўчкі. Хаця ў бары было шмат людзей, ніхто не заступіўся за іх, не сказаў мне: «Ай, супакойся». Была проста цішыня і ўсе назіралі. Мой муж спужаўся, што я кідаюся на людзей, і мы пайшлі», — успамінае Ксенія.

На наступны дзень яна падумала, што, магчыма, памылілася і дарма пакрыўдзіла людзей. Аднак урэшце прыйшла да думкі, што, хутчэй, усё ж мае рацыю.

«Вось паглядзець на нашую тусоўку: адзін тоўсты, другі худы, адзін стары, трэці малады, адзін жанаты, трэці разьведзены. Усе розныя! Фрызуры розныя. Адзін у скуры, другі ў касьцюме, трэці ў тройцы, чацьвёрты ў балетнай пачцы», — расказвае суразмоўца, як ацэньвае паплечнікаў-беларусаў.

На ейную думку, гэтыя трое наведнікаў бара былі падазроныя тым, што выглядалі аднолькава паміж сабой і былі падобныя да таго, як звычайна выглядаюць кадэбісты ў Беларусі.

«Усе трое як на падбор: фігура, узрост, фрызуры кароткія, спартоўцы. Плюс-мінус аднолькавы стыль адзеньня. Усе аднолькава сябе паводзяць, рухі плячыма, выпраўка, пастава. Грудзі наперад, шыя выпраўленая», — пералічвае Ксенія прыкметы, паводле якіх вызначае «ціхароў».

У аднаго з падазроных мужчын яна заўважыла гадзіньнік з мэталічным бранзалетам.

«Вы даўно бачылі ў людзей 30-40 гадоў жалезны гадзіньнік? Такія, фірмы «Луч», дораць дырэктарам, супрацоўнікам у гонар чагосьці дзесьці. Чалавек, які меў гэты гадзіньнік, больш за ўсіх хаваў твар. Ён быў самы статусны сярод іх. Было відаць, што ён лідэр у суполцы», — кажа яна.

Потым беларуска даведалася ад іншых людзей больш пра гэтую кампанію. Ёй расказалі, што мужчыны рэгулярна прыходзяць у бар утрох, без спадарожніц, п’юць мала, па адным-два келіхі. Да таго ж яны пэрыядычна правакуюць канфлікты ў бары.

«Я проста адчула небясьпеку для сябе. Магчыма, я памыляюся, і гэта людзі, якія жывуць і працуюць тут. Але мне пасьля ўсяго перажытага лепей «перебдеть», чым «недобдеть». Лепей я потым публічна выбачуся, чым я нічога не скажу», — кажа беларуска.

Яшчэ адзін выпадак здарыўся зь ёй падчас фэстывалю беларускіх актывістаў пад Беластокам «Будзініка» ў 2021 годзе. Ксенія шукала праз чат беларусаў, хто яе можа падвезьці, адгукнуўся незнаёмы чалавек.

«Потым аказалася, што ён гэбіст, ноччу праганялі яго. Я тады была яшчэ захопленая, размаўляла зь ім па-сяброўску, гэта была першая сустрэча, мне гэтага ўсяго бракавала. У размове было нешта падазронае, але на хвалі добрых эмоцыяў я проста не зьвярнула ўвагі».

Як яго вылічылі, Ксенія ня ведае. Потым яна стала аналізаваць, што ў ім было падазронага. Мужчына быў нібыта са сваёй сям’ёй, але ягоная «жонка» была значна старэйшая за яго, а іхная «дачка» не была падобная ні да кога з «бацькоў». У іх была машына на беларускіх нумарах. На фэстывалі яны распытвалі прысутных пра жыцьцё. Ксенія кажа, што тады ўсе знаёміліся, таму гэта не выклікала асаблівых падазрэньняў.

Беларуска зьвярнула ўвагу яшчэ на адзін выпадак. Чалавек у беластоцкім чаце беларусаў апублікаваў абвестку, што шукае кіроўцаў, каб перавозіць людзей па Эўропе. Заробак быў завышаны для такой працы: 2 тысячы даляраў.

«Я зь цікавасьці яму напісала: «Ці гэта зьвязана зь мігрантамі?». Ён адказаў, што так. Іх трэба было забіраць на польскай тэрыторыі недзе ў лесе і адвозіць далей. Думаю, што гэта быў чалавек, зьвязаны зь беларускімі ўладамі, якія ведалі месцы пераходу мігрантаў на польскі бок», — мяркуе Ксенія.

У каліноўца ўзяла інтэрвію псэўдажурналістка

Былы беларускі добраахвотнік Алесь прыехаў з вайны ва Ўкраіне жыць у Польшчу. Ён расказаў Свабодзе пра выпадак, які адбыўся зь ім. Мужчына камунікаваў з дыяспарай беларусаў у Польшчы, дзяліўся сваімі кантактамі з новымі знаёмымі, у прыватных размовах не хаваў, што вярнуўся з Украіны. Пры гэтым публічна ён не заяўляў, што быў добраахвотнікам, не даваў інтэрвію пад сваім сапраўдным імем ці з адкрытым тварам дзеля бясьпекі.

Аднойчы яму ў Telegram напісаў незнаёмы кантакт, прадставіўся журналістам буйнога незалежнага беларускага мэдыя і прапанаваў стэлефанавацца для інтэрвію. Імя і прозьвішча, якія назваў суразмоўца, былі падобнымі да імя рэальнага вядомага журналіста. Алесь вырашыў, што калі яму напісалі беспасярэдне, значыць, кантакт «журналісту» перадаў хтосьці зь сяброў або паплечнікаў. Ён не вэрыфікаваў чалавека, стэлефанаваўся і адказаў на некалькі пытаньняў пра полк Каліноўскага. Зь ім гаварыла дзяўчына. Пасьля гэтага дзяўчына перастала адказваць у перапісцы.

Мужчына засумняваўся, пачаў правяраць суразмоўцу. Высьветлілася, што дзяўчына з такім акаўнтам не працуе ў тым мэдыя, ад імя якога яна размаўляла з добраахвотнікам.

Алесь дапускае, што яго нейкім чынам вылічылі спэцслужбы Беларусі. Для чаго ім патрэбная была гутарка, ён ня ведае. Нейкага завяршэньня гэтая гісторыя ня мела, іхная размова пакуль нідзе не зьявілася публічна.

«Менавіта з Горадні засланыя не адзін, ня два»

Беларуская актывістка ў Беластоку Любоў падзялілася са Свабодай, што чула, як людзі казалі на розных беларускіх імпрэзах, што трэба быць пільнымі, бо ў Беластоку працуе КДБ.

«Менавіта з Горадні засланыя не адзін, ня два, а некалькі чалавек, якія сочаць за актывістамі і агулам за беларусамі тут», — кажа яна.

Жанчына мяркуе, што сочаць і за палітычнымі акцыямі, і за культурнымі падзеямі, і за гістарычнымі сустрэчамі. Яна на ўсялякі выпадак прыглядаецца да ўсіх. Меркаваныя супрацоўнікі беларускіх спэцслужбаў, на ейную думку, стаяць асобна, не ў натоўпе. Калі іх пачынаюць здымаць, адварочваюць галаву.

«Я іх адрозьніваю па выглядзе: па твары, як яны апранаюцца, як сябе паводзяць. У іх «пратакольная морда», у бэйсболцы або чорнай шапцы, у чорнай куртцы, яны ўсе чорныя. Чыста расейская мова. На твары напісана, інтэлекту нуль», — падсумоўвае суразмоўца.

Яна перакананая, што затрыманьне беларускі, якую падазраюць у шпіянажы, гэта добрая падзея.

«Хай яны ведаюць, што ня толькі яны могуць ціснуць на нас у Беларусі і за мяжой, але і на іх таксама ёсьць узьдзеяньне — ад 5 да 12 гадоў. Хай яны думаюць, можа, на некага гэта падзейнічае», — кажа Любоў.

Свабода зьвярнулася ў Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы, дзе заявілі пра затрыманьне беларускі, падазраванай у шпіянажы на карысьць КДБ Беларусі, каб даведацца больш дэталяў пра ейную асобу і дзейнасьць на тэрыторыі Польшчы. Адказу мы пакуль не атрымалі.

Каментары25

  • .-
    11.01.2024
      У іх «пратакольная морда», чыста расейская мова, на твары інтэлекту нуль

    Кейсы Протасевича, Гайко в "Черной Книге", задержания после публикации книги и недавнего фильма о протестах с незаблуренными лицами ничему не научили? И эта вчерашняя мата хари из порнухи - что было бы, если бы по пьяни не раскололась сама, не хотите подумать?

    Еще один показатель: давайте сравним масштаб и количество срачей в нашей среде и в среде ябатек. Там - в лучшем случае бондарева покусает азаренка, влияния на политику - ноль. У нас - калиновцы откусывают репутацию Тихановской, Прокопьев фонтанирует, Цепкало дует в свою дуду, Позняк грызет всех (ну, этому можно, иначе это не Позняк). Про Карач и прочих макаров помолчу.

    Поражает неумение делать выводы и учиться на ошибках. Не хотите прибрать высокомерие ("там одни идиоты", ога)? На данный момент не сильно интеллектуальные кадры, мотивированные только зарплатой или карьерой, но действующие в одном направлении, методично, системно и постоянно, имеют наш коллективный мегаинтеллектуальный мозг по всем направлениям, кроме внешней политики (думаю, что благодаря системной и методичной работе Офиса, при всех его явных недостатках и косяках). 


  • Эйс Вентура
    11.01.2024
    Больш нагадвае шпiёнафобiю эмiгрантаý, цi беларускую "кдбфобiю". Хутчэй за ýсё вярбуюць умоýна простых людзей на якiх ёсць кампрамат, якiх шантажуюць чым-небудзь, цi якiя па просту працуюць за грошы. А iх ты па прыкметам фiг выглядзiш, хiба толькi па паводзiнах i нетыповым iнтарэсе да некаторых рэчаý. Не веру што яны настолько тупыя каб без дыпламатыснай недатыкальнасцi (з дыпламатычным статусам па мiжнароднаму праву толькi выслаць можна) падстаýляць сваiх старлеяý, капiтанаý, маёраý КДБ пад крымiналку да 10-15 год, якiх пры наяýнасць BY/BELPOL i злiтых дадзеных/iнфармаратаý вычляняць амаль адразу... Так напэýна КДБ працуе ý Польшчы толькi ý запалоханам уяýленнi беларусаý пакiнуýшых ад пераследу краiну i ý якiх нават у Польшчы засталася iррацыянальная фобiя да асоб падобных да стэрыятыпнага кдбшнiка.
  • Anatol Starkou
    11.01.2024
    Жвір, што ты гаворыш пра мову? Нашы рабяты валодаюць ёй лепей, чым большасць бчб-шнікаў "барацьбуноў". Не трэба тут "ля-ля" рабіць.

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць32

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Усе навіны →
Усе навіны

Паліцыя зноў разагнала мітынг у цэнтры Тбілісі

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў7

Што свет думае пра вайну ва Украіне цяпер? Карта пазіцый краін1

Камандзір Палка Каліноўскага: Беларускія добраахвотнікі маюць тыя ж сацыяльныя гарантыі, што і ўкраінскія вайскоўцы6

У Грузіі працягваюцца пратэсты, паліцыя прымяніла вадамёты1

Спевака Дзядзю Ваню будуць судзіць за ўдзел у пратэстах4

Навукоўцы знайшлі тлумачэнне «туману ў галаве» пасля кавіду1

Мінскія ўлады прадпісваюць упрыгожваць навагоднія вітрыны толькі «элементамі славянскага паходжання»7

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы кажа, што рост колькасці імігрантаў з Беларусі ўяўляе пагрозу. Але па статыстыцы беларусаў у Літве становіцца менш10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць32

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Галоўнае
Усе навіны →