Грамадства1111

«Беларус беларусу беларус». Марзалюк у Азаронка цытаваў Вітольда Ашурка

Учора топ-прапагандыст Рыгор Азаронак у сваёй праграме «Азарёнок. Напрямую» размаўляў з адыёзным дэпутам Палаты прадстаўнікоў Ігарам Марзалюком. Сярод іншага справа дайшла да абмеркавання інтэрв'ю дырыжора Вячаслава Чарнухі-Воліча, якое ўчора выйшла на «Радыё Свабода». І падчас яго Марзалюк нечакана працытаваў, прытым станоўча, а не перакрыўляючы, закатаванага рэжымам у Шклоўскай калоніі амаль тры гады таму Вітольда Ашурка.

Азаронка ў інтэрв'ю Чарнухі-Воліча зачапіла тая частка, у якой дырыжор разважае пра цяперашнюю аўдыторыю класічнай музыкі ў Беларусі:

«Класічная музыка і паход у тэатр — гэта ў пэўнай ступені выхаванне. Падрыхтоўка, што ты надзенеш, як будзеш сябе паводзіць. Уражанне, што людзей літаральна з вуліцы запрасілі, яны шукалі, куды пайсці — у цырк ці на нейкі поп-канцэрт, а ўбачылі квіткі ў оперу — пойдзем глянем, што гэта такое. Гэта вельмі крыўдна. Мы бачым па ўсім, што адбываецца ў грамадстве, вельмі нізкія стандарты культуры, амаль што роўныя нулю».

Азаронак у сувязі з гэтым ва ўласцівай яму хамскай манеры задаў Марзалюку пытанне:

«Ігар Аляксандравіч, быдла засталося толькі ў Беларусі? Сам чалавек не можа думку сфармуляваць па тры хвіліны, але пры гэтым быдла адно засталося. Шляхта ўся з'ехала».

На што Марзалюк адказаў:

«Ну, я што хачу сказаць. «Беларус беларусу беларус», — я б адказаў гэтаму чалавеку так.

Няважна, колькі ў цябе ў кішэні грошай і які ў цябе сацыяльны статус. Ну а самае цікавае: хто вам даказаў, якія сацыялагічныя замеры былі зробленыя? Хто вам сказаў, што людзі ў Беларусі сёння не ходзяць у тэатр, не ходзяць у оперу? Хто вам гэта сказаў? Чаму вы так абражаеце ўсіх іншых?» 

@nashaniva «Беларус беларусу беларус». Марзалюк у Азаронка цытаваў Вітольда Ашурка #азаренок #беларусы #беларускаямова #беларускітыкток #пабеларуску #навіныбеларусі #беларусьновости #новостибеларуси #нашаніва #вітольдашурак ♬ оригинальный звук - Ирина

Варта адзначыць, што разважанні Вячаслава Чарнухі-Воліча былі адказам на папярэднюю рэпліку журналісткі Ганны Соўсь:

«Хачу падзяліцца з вамі ўражаннямі некалькіх людзей, якія наведалі оперны тэатр у Мінску напярэдадні Новага года. Гэта сталыя наведнікі оперы, і яны былі моцна ўражаныя, як змянілася публіка ў тэатры — і па выглядзе, і па паводзінах, людзі размаўлялі праз тэлефон падчас прадстаўлення, былі апранутыя вельмі неадпаведна, рэагавалі на музыкаў, нібы яны на канцэрце поп-зорак. Выглядае, што сталая публіка, якая хадзіла ў Тэатр оперы і балету, была вымушаная з'ехаць, як і вялікая колькасць музыкаў».

Каментары11

  • Зьверабой
    10.01.2024
    > Хто вам сказаў, што людзі ў Беларусі сёння не ходзяць у тэатр, не ходзяць у оперу
    Спачатку 4 гады жывуць у цырку, потым ідуць у выбарчы тэатр, а пасьля ідзе опэра з віскам пра "лязгоюшчіе танкі НАТО", жыпы якія прарываюцца прах мяжу і пацукоў у вадаправодзе. У фінале кожнага цыклу - БДСМ вечарыны са стоп-словам "я люблю ГУБОП/ОМОН". Культурная краіна карацей кажучы.
  • Anatol Starkou
    10.01.2024
    А ў мяне ёсць "Лібрэта да аперэты". Здаецца так назваў сваё тварэнне і Наша Ніва яго некалі тут надрукавала. Вялізная парцянка атрымалася пра наш быт + музыку ўзяў з вядомых беларускіх поп шэдэўраў нашага нядаўняга часу. Гадоў мо дзесяць таму напісаў. І яшчэ ёсць два спектаклі. Таму й пачну вучобу на курсе Драматургия ў канцы студзеня, каб адрэдагаваць мае тварэнні да чытабельнага варыянту.
  • Е
    11.01.2024
    Anatol Starkou, нікому ты не цікавы і твая рандомная пісаніна

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год таму страшна збілі міліцыянты9

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год таму страшна збілі міліцыянты

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка атрымаў ад Расіі тую ж узнагароду, што і Мураўёў-Вешальнік. Хто яшчэ з беларусаў яе атрымліваў?37

«Рамштайн» адмянілі з-за Байдэна4

МТЗ пачаў выпуск газонакасілак на заводзе ў Смаргоні

Выйшла новая кніга #IMBY пра беларускую гісторыю 1991-2005 гадоў3

Букмекерскі рынак паказаў рэзкі рост падтрымкі Дональда Трампа 14

Раней Беларусі прарочылі вобраз «вялікай Малдовы». А куды рухаемся цяпер?4

Буданаў асабіста ўдзельнічаў у аперацыі па вызваленні Ваўчанскага завода1

Лецішча калумністкі Ганны Златкоўскай арыштавалі

Сілавікі затрымлівалі адміністратарку дваровага чата, якая вярнулася ў Беларусь з Польшчы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год таму страшна збілі міліцыянты9

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год таму страшна збілі міліцыянты

Галоўнае
Усе навіны →