Грамадства88

Азаронка чакае клінок у спіну, Гайдукевіча — «хімія», а Бондараву — сямейная здрада. Дзяўчына робіць таро-расклады на будучыню

У акаўнце «Што там, Света?» у тыктоку можна пабачыць таро-расклады на будучыню Азаронка, Бондаравай, Эйсмант ды іншых прыхільнікаў дыктатуры.

Адразу папярэдзім — прагнозы жартаўлівыя.

Блогерцы Святлане, якая іх робіць, 28 гадоў. Яна працуе ў спартыўнай сферы — гэтым самым займалася, і пакуль жыла ў Беларусі. Шмат часу дзяўчына таксама працавала ў праекце «Гэта Мінск, дзетка», з якога вырашыла сысці напрыканцы 2023 года.

@shto_tam_sveta #Belarus #Беларусь #таро #расклад #2024 #дмитрийбасков #басков #хоккей ♬ оригинальный звук - Што там, Света?

Неўзабаве пасля гэтага дзяўчына знайшла каманду аднадумцаў, якія прапанавалі расказваць пра беларускі парадак дня ў новым фармаце.

— Мяне заўсёды цягнула да карт таро, варажбы, містыкі, астралогіі, абрадаў і таму падобнага. Навіны распавядаць можа кожны, а вось новы фармат, у якім я магу самавыяўляцца і высмейваць рэжым Лукашэнкі ды нашых публічных персон, ды яшчэ і з картамі і прадказаннямі, пагадзіцеся, значна цікавейшы. Як быццам менавіта гэты фармат я і шукала, толькі сама не магла дакладна сфармуляваць.

Карты ўзяла ў знаёмай, правяла абрад чысткі і нешта сама дакупіла. Мне дапамаглі з афармленнем, я паспрабавала рабіць расклады, пачало атрымлівацца. І адразу пайшлі вельмі ўдалыя расклады, шкада, не ўсё патрапіла ў кадр.

@shto_tam_sveta #Belarus #Беларусь #таро #расклад #ольгабондарева #2024 ♬ оригинальный звук - Што там, Света?

Блогерка задаволеная, што атрымліваецца дарыць беларусам пазітыўныя эмоцыі. Кажа, аўдыторыі такі фармат падабаецца: кагосьці прываблівае харызма варажбіткі, кагосьці цікавіць расклад — нават калі тэма відавочна абсурдная. Святлана, напрыклад, пыталася ў карт таро, ці пачнуць беларусы гатаваць катлеты на 3Д-прынтары — навіна пра такое дасягненне беларускіх навукоўцаў была ў «Сельскай газеце».

А хтосьці проста хоча атрымаць лёгкі і недэпрэсіўны кантэнт, якога вельме не хапае. Таро-расклады, дарэчы, цікавы спосаб адрэфлексаваць абсурд, у якім жывуць беларусы

@shto_tam_sveta #Belarus #Беларусь #таро #гороскоп #натальяэйсмонт #водолей #2024 ♬ оригинальный звук - Што там, Света?

Канечне, час ад часу ў каментарыі прыходзяць ябацькі. Святлана адзначае, што хейт ёй вельмі падабаецца — і нават матывуе рухацца далей.

— Мне смешна, што мае карты кранаюць чыюсьці веру ў боскасць Лукашэнкі і бязгрэшнасць ягоных паплечнікаў. Часцяком мяне забаўляюць каментарыі ябацек. Звычайна яны выглядаюць няўмела і ўбога, людзі не могуць нават прыдумаць нешта арыгінальнае ці крыўднае. Сябры секты Лукашэнкі прыходзяць у каментары рэгулярна — і гэта добра. Значыць, я ўсё раблю правільна: іх чапляюць абсурд куміра і сатыра над ім.

Ёсць крытыка ад тых, каму не падабаецца камедыйная падача раскладаў.

— Некалькі такіх каментароў было ад беларускіх гумарыстаў у эміграцыі. Магчыма, з-за цяжкай сітуацыі яны не лічаць гумар дапушчальным, таму мараць забараніць саміх сябе і мяне заадно. Не разумею гэтага.

Ідэі для ролікаў доўга шукаць не даводзіцца.

— Я проста саджуся за стол і чытаю апошнія навіны з Беларусі. Абавязкова знаходзіцца тое, што мяне чапляе і да чаго ляжыць душа. Часцяком, калі загалоўкі прачытаць услых, яны ўжо гучаць як жарт. Але я шукаю менавіта тыя навіны, дзе ёсць нейкая недасказанасць, пытанне, на якое можна зрабіць расклад. Так і здымаю.

Асобнай катэгорыяй у мяне ідуць расклады на публічных асоб. Там ёсць з чаго пасмяяцца. Асабліва добра атрымалася пра даносчыцу Вольгу Бондарава. Пасля гэтага роліка мне ў асабістыя паведамленні прыйшло шмат інфармацыі пра яе.

Цяпер у блогеркі ўжо 20,7 тысячы падпісчыкаў.

Каментары8

  • даведка
    09.01.2024
    Гайдукевича ждёт «химия»... Уже даже приняты поправки в законодательство о химической кастрации педофилов.
  • Ы
    09.01.2024
    Апостал, хахаха, харош. Згодны 
  • Сальт и Сон
    09.01.2024
    Апостал,
    Аминь 🙏🏻

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў4

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў

Усе навіны →
Усе навіны

Прызначаны Асадам пасол Сірыі ў Расіі назваў ягоныя ўцёкі «ганебнымі і зневажальнымі»2

s13ru і «Письмо.бел» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі3

Штучны інтэлект ChatGPT o1 пачаў падманваць сваіх распрацоўшчыкаў6

У Мінску адкрылі рэстаран, назва якога пагражае міжнародным скандалам6

На свабоду выйшла былая галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына13

У Гомелі адкрыецца першы пункт скандальнай дастаўкі сушы «Ёбідоёбі»5

Сірыйскія ўцекачы масава вяртаюцца на радзіму пасля звяржэння рэжыму Башара Асада18

Зяленскі: Мы з Трампам гаварылі пра замарозку вайны3

Экс-сенатар і прапагандыст стаў беспрацоўным. Яму прапанавалі вакансіі трактарыста або цырульніка9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў4

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў

Галоўнае
Усе навіны →