Грамадства22

«Ёсць знаёмыя, якія атрымліваюць у тыктоку і 8 тысяч рублёў»

Як і колькі можна зарабляць беларусу ў TikTok? Знайсці чалавека, які б пагадзіўся расказаць пра ўсе магчымасці гэтай сацыяльнай сеткі, аказалася не так проста, але CityDog.io гэта ўдалося.

Адкрыта спыталіся ў тыкток-блогераў: «Колькі вы зарабляеце?»

Для гэтага напісалі дзяўчатам і хлопцам з рознай колькасцю падпісчыкаў у тыктоку — ад 30 000 да больш за 2 мільёны. Большасць з іх на паведамленні не адказалі, але некаторыя ўсё ж далі зваротную сувязь: «Прывітанне, дзякуй, але не», «Вітаю, гэта прыватная тэма», «Дзякуй, але я адмоўлюся ад каментарыяў», «Дык я не тыктокер, мой заробак з TikTok роўны нулю».

Але адзін адказ быў атрыманы станоўчы: «Прывітанне! Я і не тыктокер зусім і не зарабляю там, калі па шчырасці. Але на некаторыя вашы пытанні адказаць змагу». З гэтым маладым мінчуком, які ў тыктоку мае 30-тысячную аўдыторыю, выданне і пагутарыла. Але дамовіліся, што імя яго называць не будуць.

Гісторыя (не)поспеху: «Усё залежала ад таго, ці трапіла відэа ў рэкамендацыі»

— У тыктоку я даўно, яшчэ з таго моманту, калі гэта быў Musical.ly. У мяне заўсёды было жаданне мець аўдыторыю, нешта здымаць, быць у трэндзе, але не было нейкіх актыўных крокаў да гэтага, не было такога, што я рашуча браўся за раскрутку свайго акаўнта. Я проста глядзеў, што папулярна ў тыктоку, і стараўся рабіць нешта прыдатнае, каб гэта залятала ў рэкамендацыі.

Пра мой кантэнт складана нешта сказаць. Паколькі гэта асабістая старонка, у мяне ніколі не было ніякай экспертнасці, ніякай канкрэтнай тэматыкі. Я проста здымаў агулам усё: і мемы, і відэа з жыцця — абсалютны live-кантэнт у перабіўку з нейкімі гумарыстычнымі відэа пад смешныя папулярныя гукі.

І я б не сказаў, што ў мяне ў адзін нейкі момант пачаўся актыўны рост аўдыторыі: усё залежала ад таго, ці трапіла відэа ў рэкамендацыі. Калі яно добра зайшло, то і падпісчыкаў дадавалася дастаткова шмат. Але памятаю, што імкліва пачаў набіраць у 2021 годзе: перыядычна мае відэа заляталі, і тады я набраў 10 000 падпісчыкаў. Для мяне гэта была сапраўдная падзея!

А летам 2022-га ў мяне ўжо было каля 30 000. І з таго моманту аўдыторыя не расце, бо я перастаў актыўна весці тыкток. Так, хацелася б здымаць часцей, але такога жадання, як раней, ужо няма.

Як і колькі можна зарабляць: «Ёсць знаёмыя, якія атрымліваюць і 8 тысяч рублёў, і больш»

— Мне тыкток даў вельмі добрую нагледжанасць, разуменне алгарытмаў, што дазволіла нядрэнна зарабляць як эксперту. Я пачаў атрымліваць прыбытак з прасоўвання чужых старонак: у мяне ёсць некалькі розных бізнэс-акаўнтаў, якія я вяду.

Тут цэннік можа быць розны: усё залежыць ад таго, колькі праектаў было за месяц, якія абавязкі і гэтак далей. Але па мерках Мінска выходзіць нядрэнна: часам атрымліваецца зарабіць 1000 даляраў на месяц, часам крыху менш. Вядома, калі параўноўваць, скажам, з праграмістамі, гэта не такія ўжо і вялікія грошы, але мне, 20-гадоваму хлопцу, хапае. І я адчуваю, што я малайчына.

Калі казаць пра заробкі ў самім акаўнце, то можна спрабаваць гэта рабіць з дапамогай жывых эфіраў. Але не вельмі зразумелая схема, як выводзіць адтуль грошы. Плюс вам давядзецца стрыміць гадзінамі, каб добра зарабіць.

Яшчэ можна зарабляць на рэкламе: у мяне ў самім тыктоку рэклама была, напэўна, разы з два-тры — за відэа плацілі каля 40—50 рублёў, недзе так. Але я б не сказаў, што кліенты часта бяруць рэкламу ў самім тыктоку: многія блогеры проста пераганяюць аўдыторыю ў больш аплатныя сацыяльныя сеткі — Instagram, Telegram — і ўжо там працуюць.

Я ведаю некалькі даволі буйных блогераў, якім беларускія брэнды плацяць добрыя грошы за рэкламныя інтэграцыі. Напрыклад, мая знаёмая, у якой дастаткова вялікая аўдыторыя, атрымлівала нешта каля 1000 рублёў за некалькі відосаў. Ёсць знаёмыя, якія зарабляюць і 8 тысяч рублёў, і больш.

У цэлым нейкую канкрэтную суму, колькі зарабляюць беларускія тыктокеры, нельга назваць: усё залежыць, вядома, ад аўдыторыі, ад таго, як ты ў прынцыпе хочаш зарабляць у сацсетках і ці ставіш наогул на гэтым фокус.

На самой справе TikTok — гэта проста інструмент для прасоўвання. Збольшага блогеры, як я і казаў, зарабляюць у інстаграме, тэлеграме ці на продажы сваіх прадуктаў.

Каментары2

  • нацыя-дэградацыя
    10.01.2024
    у 20-м галасавалі за т.зв. блогераў.. наступным разам за тыктокераў?
  • Вой
    10.01.2024
    нацыя-дэградацыя, галасавалі за саўгаснік 25 гадоў

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Выпускнік мінскай беларускамоўнай гімназіі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Вось дзе ён цяпер працуе21

Трагедыя ў Мінскім раёне: загінулі двое дзяцей

Мужчына, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля, аказаўся не беларускім палітвязнем, а яго поўным цёзкай

Змянілі тэрмін уручэння позвы на вайсковыя зборы

«Дзмітрыеву сказалі: «Калі нешта не тое, адразу вернешся ў турму»19

У Драздах выратавалі бабра, які праваліўся ў адкрыты калодзеж

Санкцыі перагледзець, паслоў вярнуць? Што стаіць за «маніфестам» Андрэя Дзмітрыева11

Сяргей Скрыпаль упершыню пракаментаваў замах на сябе па загадзе Пуціна3

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →