Вайна55

У Польшчы сцвярджаюць, што з Украіны магла заляцець расійская ракета

Польскі тэлеканал Polsat News па «неафіцыйнай інфармацыі з вайсковых крыніц» паведаміў, што невядомым аб'ектам, які парушыў паветраную прастору Польшчы ў пятніцу, 29 снежня, стала расійская ракета.

Інфармацыя крыніц Polsat News нібыта сведчыць пра тое, што аб'ектам, які заляцеў на тэрыторыю Польшчы ў пятніцу раніцай, хутчэй за ўсё, была расійская крылатая ракета Х-22 або Х-101.

«Паводле неафіцыйнай інфармацыі з вайсковых крыніц, ракета нібыта праляцела ўздоўж мяжы і парушыла нашу паветраную прастору. Пасля змены траекторыі яна павінна была вярнуцца на ўкраінскую тэрыторыю і там, імаверна, была збітая ўкраінскай сістэмай супрацьпаветранай абароны», — гаворыцца ў матэрыяле.

Такую ж версію выказаў начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Польшчы генерал Веслаў Кукула:

«Усё сведчыць пра тое, што расійская ракета ўварвалася на тэрыторыю Польшчы. Яе адсачылі, а затым яна вылецела з нашай тэрыторыі. Мы вядзем пошукі, каб яшчэ праверыць гэта». 

Кіраўнік Мінабароны Польшчы заявіў, што знаходзіцца ў пастаянным кантакце з прэзідэнтам, прэм'ер-міністрам, начальнікам Генеральнага штаба і аператыўным камандуючым Узброеных Сіл.

Раней паведамлялася, што раніцай у паветраную прастору Польшчы з боку мяжы з Украінай заляцеў неапазнаны паветраны аб'ект, які з моманту перасячэння мяжы да месца знікнення сігналу назіраўся радыёлакацыйнымі сродкамі сістэмы СПА краіны.

Аб'ект заўважылі жыхары гміны Даўгабычаў Люблінскага ваяводства. Гаворка ідзе пра раён вакол Пшэводава — менавіта тут год таму выбухнула ракета, якая прыляцела з-за мяжы.

Гэта адбылося на фоне таго, што ў ноч на 29 снежня Расея нанесла масіраваны ўдар па Украіне. Пад ударам апынуліся Кіеў, Харкаў, Дняпро, Адэса, Львоў, Запарожжа і іншыя гарады. Ёсць загінулыя і параненыя.

Каментары5

  • гердзень
    29.12.2023
    Задолбали эти рашисты, мне таксама яны абрыдлі. але трэба пры гэтым аддаваць сабе справаздачу, што вайна ната і рф - ядзерны канфлікт, а значыць разьдзярбаніцца ўсё, будзе радыяцыя, хваробы, голад і зіма. і пляваць тады будзе ўсім, што некалі існаваў паганы крэмль
  • ром
    29.12.2023
    Какие слова.. какой пафос)))
    …Нибыта праляцела…
    и…ракета уварвалася)))
    Яны сачыли))але не збили)) што за диво??🤣🤣🤣
  • Иван
    29.12.2023
    Польша милитаризованная страна а толукуот этого мало. Неумеет быстро реагировать.

Прэс-служба ААН назвала Ціханоўскую «прэзідэнт-элект»11

Прэс-служба ААН назвала Ціханоўскую «прэзідэнт-элект»

Усе навіны →
Усе навіны

«Польшча тоне». Масква арганізавала новую аперацыю па дэзынфармацыі, беларускія сілавікі на падхваце7

У Магілёве мужчына адбіваўся ад губазікаўцаў нажом18

Расія разам з Беларуссю спрабавала сарваць глабальную рэформу ААН. Але нічога не атрымалася5

Беларус, які галадаў у Літве з-за нявыдачы аўтамабіля, спыніў акцыю і вяртаецца дадому1

«Адсылае да геральдычнай традыцыі рускага акупанта». У Беластоку хочуць адмовіцца ад герба з Пагоняй14

Затрымалі мужа і жонку за ўдзел у пратэстах 2020-га1

Беларускамоўнай айцішніцы з EPAM, якая вярнулася з Грузіі, пагражае да дзесяці гадоў калоніі19

Прэзідэнтам Шры-Ланкі абралі лідара марксісцка-ленінскай партыі1

«Чарговае сведчанне падтрымкі захопніцкай вайны». МЗС Украіны абурылася сустрэчай Лукашэнкі з Пушыліным4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прэс-служба ААН назвала Ціханоўскую «прэзідэнт-элект»11

Прэс-служба ААН назвала Ціханоўскую «прэзідэнт-элект»

Галоўнае
Усе навіны →