У Нідэрландах зладзілі калядную вячэру для маскотаў на футбольным полі. Паглядзіце, як гэта прыгожа
Маскот Фоксі, талісман клуба ПСВ (Эйндховен), запрасіў маскотаў (талісманаў) клубаў вышэйшай лігі і другога дывізіёна футбольнага чэмпіянату Нідэрландаў на грандыёзную калядную вячэру на стадыёне «Філіпс».
27 талісманаў адправіліся на стадыён «Філіпс» у Эйндховене. Ім правялі экскурсію па стадыёне, потым пагулялі ў футбол. Затым усе талісманы клубаў павячэралі разам на полі, не стоячы на процілеглых баках, а седзячы побач адзін з адным, паведамляецца на сайце лідара чэмпіянату Нідэрландаў.
Вячэра з талісманамі выразна паказвала на тое, што ўсе нідэрландскія футбольныя клубы з'яўляюцца супернікамі на полі, а не ворагамі ў жыцці, зазначае ПСВ.
«Суперніцтва існуе толькі на полі падчас гульні. Са святам усіх маіх сяброў», — напісаў Фоксі ў сваіх сацсетках.
Каментары