Грамадства2020

Чаму Лукашэнка пастаянна штурхае Галоўчанку?

Сёлета Лукашэнка ўжо пагражаў адправіць Галоўчанку ў адстаўку. Цягам года ён вінаваціў урад у праблемах у адукацыі, меліярацыі, цэнах. Галоўчанка нясмела апраўдваўся.

Раман Галоўчанка ў Лукашэнкі на нарадзе. Ілюстрацыйнае фота: belta.by

«Гэта, Раман Аляксандравіч, у вашым урадзе патанула ідэя»

У лютым 2023 года ўраду перапала за «кепскую прапрацоўку шэрага важных рашэнняў». Маўляў, адказныя асобы павярхоўна падыходзяць да падрыхтоўкі дакументаў, а часам недастаткова звяртаюць увагу на дбайнае расходаванне бюджэту.

26 чэрвеня Лукашэнка пагражаў Галоўчанку адстаўкай, калі па выніках года не будуць выкананыя прагнозныя паказчыкі. Ён абураўся, што за першае паўгоддзе не забяспечаны эканамічны рост.

«Раман Аляксандравіч, давайце публічна дамовімся так… Не выканаеце сёлета паказчыкаў, якія мы давялі… Вы і першы віцэ-прэм'ер (Мікалай Снапкоў — «НН») ідзяце ў адстаўку»,

заяўляў Лукашэнка.

Калі ж выканаюць паказчыкі, паабяцаў «ордэны, узнагароды», а калі не, то чыноўнікі мусяць паступіць «па-мужчынску».

У жніўні Лукашэнка загадаў выклікаць Галоўчанку з адпачынку, бо застаўся незадаволеным дакладамі пра сітуацыю ў адукацыі і хацеў спыніць «вакханалію пры арганізацыі ўступнай кампаніі».

3 кастрычніка Лукашэнка абрынуўся на ўрад за недахопы ў экспарце беларускіх тавараў, у прыватнасці продажы калійных угнаенняў.

На гэтай нарадзе Галоўчанка атрымаў за недамоваздольнасць.

«Некалі мы замахваліся, што створым адзіную магутную кампанію, якая будзе займацца. Гэта, Раман Аляксандравіч, так у вашым урадзе і патанула ідэя. Усё нам штосьці замінае. Можа, не толькі вам…» — даводзіў Лукашэнка.

20 кастрычніка на нарадзе па пытаннях стратэгічных праектаў Лукашэнка абвінаваціў урад у дэзынфармацыі.

«Мяне больш за ўсё апошнім часам (я ўжо пра гэта дзесьці казаў) хвалюе тое, што наш урад замест таго, каб канкрэтнай справай займацца, пачынае хлусіць і дэзынфармаваць прэзідэнта. Для таго каб паказаць сябе ў лепшым святле», — абурыўся ён.

Нарада ў Лукашэнкі. Ілюстрацыйнае фота: belta.by

На нарадзе 14 лістапада Лукашэнка закрануў «малочную справу», па якой затрымалі кіраўніцтва некаторых заводаў.

«Атрыманая інфармацыя паказала, што рэалізацыя схемы не магла ажыццяўляцца без удзелу службовых асоб прадпрыемстваў і дзяржорганаў. Раман Аляксандравіч, таксама адкажаце, калі там будуць вашы асобы. Там свецяцца і сябры ўрада. Я не называю прозвішчаў, пакуль ідзе следства», — прыгразіў Галоўчанку.

19 снежня Лукашэнка абурыўся сітуацыяй з меліярацыяй.

«Мяне здзіўляе: усё паламана, усё зламана, ратаваць трэба меліярацыю як галіну», — заяўляў Лукашэнка на семінары-нарадзе па пытаннях аднаўлення і выкарыстання меліярацыйных зямель.

На гэтай нарадзе Галоўчанка нясмела спрачаўся з Лукашэнкам. У адным з дакументаў, які падпісаў Галоўчанка і які працытаваў Лукашэнка, гаварылася, што ў Беларусі са 101 траншэекапальніка 99 «цалкам замартызаваныя».

«Скажы сумленна, ты падпісаў, што табе падсунулі, ці ты сам падлічыў?» — звярнуўся Лукашэнка да старшыні ўрада.

«Кожны, вядома ж не правяралі», — вінавата адрэагаваў Галоўчанка.

«Дык не падпісвай таго, чаго не правяраў».

Лукашэнку не задаволіла апраўданне Галоўчанкі пра колькасць прыцягнутых да адказнасці за нядбайнасць службоўцаў. Яны цяпер, настойваў Лукашэнка, «сядзяць у прыватных структурах і ўтрая больш зарабляюць і пасмейваюцца».

«Я вас ужо папярэджваў. Мяне забівае тое, што вы паказухай займаецеся. Я ж па ўсёй краіне лётаю і бачу, дзе вы працуеце, дзе — не. (…) Але вы працуеце як дачаснікі», — зрабіў вымову Галоўчанку.

21 снежня ўрад зноў трапіў у няміласць Лукашэнкі за рэгуляванне цэн і дарагія агуркі ў снежні.

«Іх трэба перыядычна хвастаць пугаю»

Рамана Галоўчанку Лукашэнка прызначыў старшынёй урада ў чэрвені 2020 года, калі ў краіне праходзіла перадвыбарчая кампанія. 

Сваё рашэнне Лукашэнка тлумачыў тым, што трэба, каб людзі пры галасаванні разумелі, «хто будзе займацца вырашэннем надзённых пытанняў, звязаных з іх жыццём, сацыяльна-эканамічным развіццём нашай дзяржавы».

Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода» Валер Карбалевіч разважае: Лукашэнка разумее, што ў створанай ім дзяржаўнай мадэлі без пастаянных і жорсткіх імпульсаў з вяршыні адміністрацыйнай піраміды ўся сістэма працаваць не будзе.

«Таму іх (чыноўнікаў. — НН) трэба перыядычна хвастаць нейкай пугаю, бо іншых стымулаў няма», — адзначае эксперт.

Валер Карбалевіч. Фота: «Наша Ніва»

Валер Карбалевіч заўважае, што адразу пасля 2020 года Лукашэнка асцерагаўся жорстка крытыкаваць высокіх чыноўнікаў, бо ад падтрымкі наменклатуры залежала яго ўлада і менавіта падтрымка наменклатуры забяспечыла яму ўтрыманне ва ўладзе ў 2020 годзе.

Цяпер жа ён умацаваў свае пазіцыі і вярнуўся да звыклай практыкі.

«Гэта ж старая, традыцыйная практыка Лукашэнкі ад пачатку кіравання. Ён публічна адчытваў, крытыкаваў, а то выганяў чыноўнікаў — і народу гэта падабалася. Гэта ж мадэль такая: цар добры, а баяры дрэнныя», — даводзіць эксперт.

Народу Лукашэнка тлумачыць, што галоўныя віноўнікі дрэннага жыцця — чыноўнікі, якія не выконваюць яго мудрых указанняў, гаворыць далей Валер Карбалевіч.

«Ад імя народа ён і змагаецца з чыноўнікамі і ўвесь час іх плюшчыць, — кажа ён. — А каму прэтэнзіі выказваць? Зразумела, ураду. Па ўсіх праблемах, якія існуюць у эканоміцы, сацыяльнай сферы, урад адказвае. Таму на яго гнеў і абрынаецца».

Ці магчымая бліжэйшым часам адстаўка Галоўчанкі і яго ўрада, Валер Карбалевіч асцерагаецца прагназаваць.

«Такія рэчы, як кадравыя перамены — самыя непрагназаваныя ў палітыцы Лукашэнкі».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Жанаты другі раз, сын піша вершы па-беларуску: што вядома пра сям’ю новага прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі

Акно ў Еўропу для «Гродна Азоту». Як Узбекістан дапамагае Беларусі абыходзіць забарону і прадаваць у ЕС угнаенні падсанкцыйнага прадпрыемства

Ад палітычных кантактаў у Афрыцы пакуль няма толку для эканомікі — Галоўчанка

Чыноўнік, які не пайшоў супраць народу. Павел Латушка — пра 2020 год і будучыню

Беларусь адмовілася будаваць свой порт у Расіі

Галоўчанка: Кожны дзень перад намі ставяць новыя выклікі, якія патрабуюць нетрывіяльных рашэнняў

Каментары20

  • EMIL
    22.12.2023
    У них обоих украинские фамилии.
    Конкуренция, понимаешь!
  • Ёсік
    22.12.2023
    Прывязуць да дому, у люстэрка паглядзі, хто вінаваты ў гэтым эканамічным дне, таварыш дырэктар саўгаса, які захрас у СССР глуздамі. Праўда, сам жыве ў капіталістычнай Беларусі, а астатнія ў БССР.
  • Gorliwy Litwin
    22.12.2023
    У Галоўчанкі сын піша вершы па-беларуску, у Караева... мне здаецца, іх сыны і дачкі - гэта і ёсць Вобраз Будучыні для Белай Русі. Яны гарманічна інтэгруюць красаўства-ябацькаўства са сьведамізмам. Прыкладна як гэта ўжо здарылася на Русі Вялікай з інтэграцыяй Царызма і Бальшавізма. Гэтыя эпохі ў пару пераходу канфліктавалі паміж сабой, але ў доўгім гістарычным кантэксце гарманічна спалучыліся і зрабіліся аднолькава дарагімі калектыўнай душы Рускага Этнасу

    думаю што сыны і дачкі Галоўчанкі і Караева паробяць такі новы бела-рускі дыскурс, у якім канешне застануцца і нацыянал-балшавікі, КПЗБ з Прытыцкім, дзед Талаш, партызаны, і нават трохі Талакі, асабліва яе купальска-русальскі напрамак, і канешне пракаветны Альгерд-беларус з дзідай і крамбамбуляй, але і подзвіг красаўцаў 2020-х, якія не далі еўраатлянтычным таласакратам разбурыць Спрадвечную Шчырасьць і РУПлівасьць Белае Русі. Атрымаецца вельмі шчыра і арганічна. Этнасы - геніяльныя інтэгратары, гэтым яны радыкальна адрозніваюцца ад эгаістычных кніжнікаў-батаноў.

    Пакаленне, ў якім гэта ўсё шчасліва адбудзецца - гэта пакаленне Колі 35-40-гадовага і Марзалюка 70-75 гадовага. Вось гэта і будзе сапраўдны Залаты Век Белай Русі.

«Учора быў непублічны дзень, вельмі цяжкі» — Лукашэнка заявіў, што вёў перамовы з прадстаўнікамі Захаду17

«Учора быў непублічны дзень, вельмі цяжкі» — Лукашэнка заявіў, што вёў перамовы з прадстаўнікамі Захаду

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі затрымалі прызыўніка за празмерна вялікае жаданне служыць ва ўнутраных войсках5

«Запчасткі для людзей» — вучоныя вырошчваюць крывяносныя сасуды ў лабараторыі

Узнік пажар у адным з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў Гродна

ЗША абвясцілі ўзнагароду да 10 мільёнаў даляраў за інфармацыю пра расійскі тэлеграм-канал «Рыбарь»

Арганізатарцы нашумелай сэкс-оперы ў Штутгарце сталі дасылаць пагрозы6

Беларуская сям'я купіла тур на Мальдывы па цане кватэры ў Мінску. І гэта без пералёту6

Археолагі супраць пабудовы на месцы храма XII стагоддзя ў Полацку капліцы1

«Навошта? Мы ж дарослыя людзі». Пуцін не паедзе ў Бразілію на саміт G203

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля адмяніў свае рашэнне аб прызнанні шэрагу старонак «экстрэмісцкімі» і ў той жа дзень прызнаў іх «экстрэмісцкімі» зноў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Учора быў непублічны дзень, вельмі цяжкі» — Лукашэнка заявіў, што вёў перамовы з прадстаўнікамі Захаду17

«Учора быў непублічны дзень, вельмі цяжкі» — Лукашэнка заявіў, што вёў перамовы з прадстаўнікамі Захаду

Галоўнае
Усе навіны →