Здароўе11

Ці зніжаюць сталы для працы стоячы рызыкі інсульту?

Новы трэнд на працу стоячы — апраўданы ці не.

стол для працы стоячы standing desk стол для работы стоя
Фота: Aja Koska / Getty Images

У апошнія гады ўсё большую папулярнасць набываюць пісьмовыя сталы для працы стоячы — як дома, так і ў офісах. Гэтыя сталы рэкламуюцца як эфектыўны спосаб барацьбы з негатыўнымі наступствамі працяглага сядзення за камп'ютарам, што стала непазбежнай часткай сучаснага ладу жыцця. Але ці сапраўды такая практыка спрыяе здароўю?

Як піша The Guardian, даследаванне, праведзенае вучонымі Сіднейскага ўніверсітэта, засведчыла, што працяглае знаходжанне стоячы не зніжае рызыку такіх захворванняў, як інсульт і сардэчная недастатковасць, нягледзячы на шырока распаўсюджанае меркаванне пра супрацьлеглае.

Вынікі даследавання, апублікаваныя ў International Journal of Epidemiology, сведчаць, што знаходжанне на нагах больш за дзве гадзіны на дзень можа павялічыць рызыку ўзнікнення такіх праблем, як трамбоз глыбокіх венаў і варыкознае пашырэнне венаў.

Для вызначэння карысці стаяння для здароўя даследчыкі прааналізавалі даныя 83 013 дарослых з базы брытанскага біябанка. Удзельнікі не мелі сардэчных захворванняў на пачатку даследавання і насілі прылады для адсочвання рухаў.

Вучоныя адзначаюць, што не выявілі карысці стаяння ў зніжэнні рызыкі сардэчных захворванняў, такіх як інсульт, сардэчная недастатковасць і ішэмічная хвароба сэрца.

Наадварот, іх даследаванне паказала, што кожныя дадатковыя 30 хвілін стаяння звыш дзвюх гадзін павялічвалі рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў на 11%.

Аўтары падкрэсліваюць важнасць руху незалежна ад таго, працуе чалавек стоячы ці седзячы. Перапынкі для актыўнасці паляпшаюць зварот крыві, зніжаюць рызыку праблем са здароўем, звязаных з працяглым знаходжаннем у адной позе. Нават кароткія пераходы, пад’ёмы па лесвіцы ці разміначныя практыкаванні могуць прынесці карысць і папярэдзіць негатыўныя наступствы ад доўгай працы за сталом.

Вучоныя таксама звяртаюць увагу, што іх ранейшае даследаванне паказала, што 6 хвілін інтэнсіўных фізічных практыкаванняў або 30 хвілін умераных і інтэнсіўных нагрузак за дзень могуць дапамагчы знізіць рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў нават у тых, хто вядзе малаактыўны лад жыцця больш за 11 гадзін у дзень.

Каментары1

  • Австрияк
    20.10.2024
    А разговоров то было

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →