Ежа11

Аўсяны кісель і варыяцыі на тэму

Ён можа быць мясным ці вегетарыянскім, пікантным і салодкім, будзённым ці пададзеным святочна. У любым выглядзе і пад любой рэгіянальнай назвай мы пазнаем зімовую страву нашых бабуль — аўсяны кісель. 

Аўсяны жур. Фота з фэйсбука

Выгляд у гэтай ежы малаапетытны. Шэра­-бэжавы колер, незразумелая кансістэнцыя — сучасныя людзі такога гідзяцца. Але гурманы запэўніваюць: пакаштаваць варта! 

«Музя»

Найбольш папулярны посны варыянт. Аўсяныя шматкі заліваюць вадой і настойваюць з дражджамі, пасля адцэджваюць і падаграюць.

Хто хоча, на смак дадае кіслінку — напрыклад, воцат. Але гэта неабавязкова.

Такі кісель лёгка ператвараецца ў скаромны — да яго проста дадаюць смажаныя скваркі ці дробна парэзаную каўбасу. 

Але можна замарочыцца ды зрабіць яшчэ больш аўтэнтычна. Напрыклад, адзін краязнаўца не так даўно маляўніча апісаў у фэйсбуку драматычны сюжэт прыгатавання сямейнай стравы:

«Хто ад выгляду гэтага месіва яшчэ не страціў прытомнасць, падрыхтуйцеся — я пагружу вас у бабулін свет. Кіслы пах, які на 5 сантыметраў уеўся ў глыбіню драўляных сцен — гэта ўсё ён, жур — аўсяны кісель. Пакуль рыхтуецца рошчына, усе дзеці ў доме абыходзяць гэтае месца, як каты сабачую будку. Але калі пачынаюць варыць цэжу, ператвараючы яе ў кісель, дзеці, як мухі ад дыхлафосу, падаюць на падлогу. Хто мацнейшы — хаваецца пад плінтус, затыкаюць насы падушкамі. Дарослыя ж з садысцкім задавальненнем працягваюць свае магічныя пасы, прытанцоўваючы ў чаканні смачнага варыва. 

На наступную раніцу, калі музя добра закісялілася, пачынаецца магія: цыбулька падсмажваецца на шмальцы, туды ж закінуць пальцам пханую каўбаску, крыху падкінуць маярану ці чабору і заліць усё журам! Водар дысануе: кісель і каўбаска яшчэ горш, чым лялечны мульцік. Але траплянне першай лыжкі журу ў рот выклікае той жа шквал эмоцый, што і разгляданне сабора Нотр­Дам­дэ­Пары не на карцінцы, а ў рэальнасці! Лялечны мульцік ператвараецца ў дыснееўскую «Фантазію».

Магчымы і веганскі варыянт, калі замест бабулінай каўбаскі падсмажваюцца пушчанскія белыя грыбочкі. Тады жур абвалаквае страўнік з падвойнай лагодай і карыснасцю. 

У палякаў папулярная варыяцыя на тэму кісялю — журак, сытны суп, у які могуць кінуць не сапраўдную рошчыну, а пшанічную муку з гурковым расолам дзеля кіслінкі».

У добрых рэстаранах на аснове аўсянага кісялю робяць кактэйлі і сервіруюць у келіхах. Упрыгожваюць сезоннымі ягадамі ці мятай. 

Рэцэпт аўсянага кісялю

Для рошчыны:

  • 4 літры вады
  • 500 г аўсяных крупаў

Для аўсянага кактэйлю:

  • 500 мл гатовага кісялю
  • 200 мл 20-­працэнтных вяршкоў
  • 3 сталовыя лыжкі мёду
  • 0,5—1 чайная лыжка карыцы

(мёд і карыцу можна замяніць ягадамі, іншымі прыправамі на кожны густ)

Як згатаваць аўсяны кісель

У гарачую ваду (60—70 градусаў) дадаць змолатае зерне аўса. Пакінуць на 2—3 дні ў цёплым месцы для закісання. Улетку, калі горача, можа быць дастаткова і сутак. Рошчына будзе мець прыемны кіславаты пах.

Вадкасць адцадзіць праз некалькі слаёў марлі. Жмых выкінуць, а цэжа можа захоўвацца ў закрытым посудзе да 2 тыдняў. 

Каб атрымаць кісель, рошчыну ставім на пліту і, пастаянна памешваючы, даводзім да кіпення. Чым лепшая якасць аўса, тым гусцейшы атрымаецца кісель.

Гатуем аўсяны кактэйль

У астуджаны кісель дадаць вяршкі, мёд, карыцу. Калі кактэйль атрымліваецца вельмі густы, можна ўліць крыху гатаванай вады. Падаваць халодным з мятай. 

Каментары1

  • ням-ням
    20.10.2024
    ай, хву

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС18

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС

Усе навіны →
Усе навіны

Выжылых на борце самалёта, што разбіўся ў Вашынгтоне, няма. У самалёце было некалькі фігурыстаў

Эдуарду Бабарыку споўнілася 35 гадоў1

Мясаеды маюць больш шанцаў знайсці сабе пару — даследаванне3

Падчас мемарыяльных мерапрыемстваў у Аўшвіцы Ціханоўская сустрэлася з Чарльзам Кушнерам9

У Сумах шахед ударыў па шматпавярховіку: чатыры чалавекі загінулі, дзевяць параненых

Злодзей залез у кватэру праз дах, спусціўшыся ў кватэру праз паверх на вяроўцы

Трамп вышле студэнтаў, што падтрымалі напад ХАМАС на Ізраіль11

«Транзіт можа адбыцца толькі пад Колю». Латушка прапануе ўважліва сачыць за кар'ерай малодшага сына Лукашэнкі13

Жыхар Магілёва прадае 20-капеечную манету за 480 рублёў. У чым яе асаблівасць?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС18

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць