На МКАД пагрузчык выскачыў напярэймы машынам. Тры машыны пашкоджаныя
Здарэнне адбылося ўчора а 20-й гадзіне на 17-км МКАД.
Кіроўца грузавога аўтамабіля Fiat рухаўся па знешнім кальцы МКАД. У выніку сутыкнуўся з экскаватарам-пагрузчыкам «Hidromek», які рухаўся перад ім.
Ад удару экскаватар-пагрузчык адкінула ў бок агароджы, з прычыны чаго адбылося сутыкненне з Opel.
Пасля якога экскаватар-пагрузчык па інэрцыі пераехаў праз раздзяляльную агароджу, перасёк сустрэчныя палосы і выехаў за межы праезнай часткі.
Кіроўцы пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі ад шпіталізацыі адмовіліся.
Каментары