Эканоміка22

Прадукты, якія ў Беларусі каштуюць танней, чым у суседніх краінах ЕС

Пральныя парашкі, брэндавае адзенне, электратэхніка ў Беларусі звычайна прадаюцца па вышэйшых цэнах, чым у суседніх краінах ЕС. Але хапае тавараў, якія ў нас наадварот каштуюць танней.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Цэны прыведзены без уліку зніжак, якія бываюць у крамах.

Бульба 

Кілаграм «беларускага хлеба» ў нас прадаецца па цэнах каля рубля. У Польшчы бульба ў пераводзе на нашы грошы каштуе па 2 рублі за кілаграм, а ў Літве — каля 2,5 рубля.

Малако і кефір

Цэны на літр малака ў Беларусі пачынаюцца з 1 рубля 56 капеек. Столькі каштуе малако ў пакеце тлустасцю 1,8%.

Літр малака тлустасцю 2,8% каштуе ўжо 2,25 рубля за літр, 3,6% — 3,35 рубля, малако 6% каштуе 3,67 рубля за літр.

У Літве цэны на літр малака пачынаюцца з 62 еўрацэнтаў (2,15 рубля). Столькі каштуе самае таннае пакетаванае малако тлустасцю 2,5%. Малако ў тэтрапаках даражэйшае, 2,5% каштуе 1,19 еўра (4,1 рубля) за літр, 3,5% — 1,4 еўра (4,8 рубля).

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

У Польшчы цэны на 2%-нае малако пачынаюцца з 2,98 злотага (2,3 рубля) за літр. Літр малака 3,2% каштуе ад 2,5 да 4,3 рубля ў пераводзе на нашы грошы. 

У Беларусі кефір 1,7% у пакетах каштуе 1,45 рубля, кефір 3,2% прадаецца па 1,84 рубля за літр. 

У Літве цэны на кефір стартуюць з 82 цэнтаў (2,8 рубля) за літр 2,5%-нага прадукту ў пакеце. Кефір тлустасцю 3,2% каштуе 1,77 еўра за літр (каля 6 рублёў).

Цэны на літр кефіру ў Польшчы пачынаюцца з 4,79 злотага (3,7 рубля) за літр. 

Смятана

Смятана тлустасцю 15% у кубачку вагой 380 грам каштуе 2,63 рубля. У Літве смятана 18% за 400 грам прадукту (самае блізкае з аналагаў) каштуе 1,2 еўра (4,1 рубля). 

Смятана з 30%-най тлустасцю ў Беларусі каштуе 4,2 рубля за 350 грам. У Літве аналагічны прадукт прадаецца за 1,54 еўра (5,3 рубля).

У Польшчы 30%-ная смятана аб'ёмам 400 грам каштуе 8,19 злотага (6,35 рубля). 

Цукар

Кілаграм белага цукру ў Беларусі каштуе 2,55 рубля. У Літве ён ад 90 еўрацэнтаў (3,1 рубля). У Польшчы — ад 5,5 злотага ( 4,2 рубля).

Яйкі

Значна танней у нас каштуюць яшчэ і курыныя яйкі. У Беларусі цэны на яйкі пачынаюцца з 2 рублёў 75 капеек. Самыя дарагія каштуюць каля 4,5 рубля за дзясятак.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

У Польшчы цэны на дзясятак курыных яек пачынаюцца з 8 злотых (каля 6,4 рубля).

У Літве дзясятак яек каштуе ад 1,75 еўра, гэта каля 6 рублёў.

Што яшчэ таннейшае ў Беларусі?

Сярод тавараў, якія каштуюць у Беларусі значна танней, чым у суседніх краінах ЕС, можна адзначыць алкагольныя і тытунёвыя вырабы. Таксама ў нас таннае аўтамабільнае паліва. У Польшчы, Літве і Латвіі як бензін, так і дызель каштуюць прыблізна ў два разы больш, чым у Беларусі.

А што з зарплатамі?

У Беларусі сярэдняя зарплата за кастрычнік склала 1971 рубель, ці 1695 рублёў «на рукі». Гэта каля 490 еўра па бягучым курсе. У той жа час сярэдняя зарплата «на рукі» ў Літве па даных за трэці квартал 2023 года складала 1235 еўра. Сярэдні заробак у Польшчы па выніках кастрычніка склаў 5473 злотыя, што каля 1240 еўра.

Каментары2

  • Экономиста
    19.12.2023
    Ну так пусть "власти РБ" цены поднимут на все это да хоть в три раза, только перед этим и минималку в пять раз, как это сейчас в Польше и Литве по сравнению с Беларусью.
  • ната
    19.12.2023
    В Беларуси средняя зарплата за октябрь составила 1971 рубль, или 1695 рублей «на руки».
    https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/ru/332326
    Не правда. Сумма в половину меньше.

Расіяне расказалі, як намучыліся на беларускай мяжы8

Расіяне расказалі, як намучыліся на беларускай мяжы

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь збіраецца прыйсці скандальная расійская сетка «Ёбидоёби»5

Галоўчанка паабяцаў стварыць музей на гарадзішчы на Менцы6

Гайдукевічу прапануюць стаць пратэсным кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах24

У ЗША выратавалі мужчыну, які дрэйфаваў на халадзільніку ў моры на працягу амаль сутак3

Беларус, які вызваліўся пасля паўтара года хіміі, ударыў малатком па сцяне Крамля3

Міністр унутраных спраў Літвы назвала, колькі беларусаў давялося прымусова выслаць назад у краіну2

«Гнілаж і размандыкванне». Чалы тлумачыць, як Лукашэнка прыдумаў ідэальную праграму працы на будучыню5

Памёр Андрэй Цісык

У Аўстраліі жанчыне адгрыз руку ўласны сабака. Яна змагаецца за жыццё8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне расказалі, як намучыліся на беларускай мяжы8

Расіяне расказалі, як намучыліся на беларускай мяжы

Галоўнае
Усе навіны →