Матч англійскай прэм'ер-лігі адмянілі з-за праблем са здароўем капітана адной з камандаў
Футбольны матч англійскай прэм'ер-лігі паміж «Борнмутам» і «Лутанам» адмянілі пасля таго, як капітан «Лутана» страціў прытомнасць на полі.
На 60-й хвіліне 29-гадовы валійскі абаронца «Лутана» Том Лок'ер упаў на газон і страціў прытомнасць. Суддзя спыніў матч, а праз некалькі хвілін пасля таго гульца панеслі на насілках пад апладысменты гледачоў.
Па папярэдніх звестках, Лок'ер прыйшоў у прытомнасць яшчэ на стадыёне, але матч сёння, тым не менш, дагуляны не будзе.
Гэта ўжо другі выпадак праблем са здароўем у Лок'ера за год. 27 мая ён страціў прытомнасць падчас гульні з «Ковентры» ў другім англійскім дывізіёне.
У чэрвені футбаліст перанёс аперацыю на сэрцы (тады ў яго выявілі рэдкае парушэнне) і змог вярнуцца ў футбол.
Каментары