Бацьку васьмікласніцы, што расстраляла школьнікаў у Бранску, затрымалі
Цяпер ён на допыце, сілавікі высвятляюць, як у яго дачкі апынулася стрэльба.
Затрымалі бацьку Аліны — 53-гадовага Дзмітрыя, паведамляе Shot.
Цяпер ён на допыце, сілавікі высвятляюць, як у яго дачкі аказалася стрэльба і яна змагла параніць пяцярых дзяцей, забіць аднакласніцу і пакончыць з сабой.
Учора ў затрыманага быў дзень народзінаў. Гэтым і магла скарыстацца дачка для падрыхтоўкі да крывавай расправы ў школе, паведамляе Shot.
Здарэнне адбылося сёння ў бранскай гімназіі №5. Вучаніца 8 «А» класа адкрыла агонь падчас урока біялогіі. Яна паднялася на чацвёрты паверх, увайшла ў кабінет, і пачала страляніну.
Дзяўчынка параніла пяцярых школьнікаў, забіла 13-гадовую аднакласніцу, а потым і сябе.
Каментары