Гэта больш як у два разы больш, чым у Беларусі.
У трэцім квартале 2023 года сярэднямесячны брута-заробак у Латвіі склаў 1549 еўра, піша Delfi.lv са спасылкай на звесткі Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення.
У параўнанні з трэцім кварталам 2022 года брута-заробак вырас на 164 еўра (+11,8%).
Пагадзінны заробак у трэцім квартале 2023 года склаў 10,45 еўра, павялічыўшыся за год на 14,9% (9,09 еўра ў трэцім квартале 2022 года).
Сярэднямесячны нета-заробак («на рукі») у Латвіі склаў 1126 еўра, або 72,7% ад брута-заробку. За год ён вырас на 11,0 %, апярэдзіўшы рост спажывецкіх цэн. Рэальны рост нета-заробку з улікам інфляцыі склаў 5,7%.
Прычым на працягу года сярэдні заробак у дзяржаўным сектары рос хутчэй, чым у прыватным — прырост на 13,7% і 11,1% адпаведна.
***
На мінулым тыдні Белстат агучыў памер сярэдняга заробку ў Беларусі за кастрычнік — 1971 рубель 20 капеек да выліку падаткаў. Гэта 600 даляраў па сярэднім курсе даляра за кастрычнік і 583 еўра па сярэднім курсе за кастрычнік.
Калі браць заробак «чыстымі» ў Беларусі, то гэта 1695 рублёў (516 даляраў або 501 еўра).
Каментары