Сілавікі прыйшлі ўчора ў будынак ТРК для затрымання галоўнага рэжысёра Сяргея Арлова. Ператрусы правялі ў ягоным кабінеце і дома. Што ставіцца яму ў віну — невядома, піша канал «Віцебск, я гуляю».
Сяргей — стваральнік многіх дакументальных фільмаў і праграм (найбольш вядомая стужка «Ефрасіння Полацкая», а яго цыкл «Сямейны альбом» стаў пераможцам Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat»).
З'яўляецца акадэмікам Міжнароднай Еўразійскай акадэміі тэлебачання і радыё. Арганізатар тэлемарафона па зборы сродкаў на аднаўленне Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора. Дырэктар тэлеканала 6ТВК і арганізатар рэгіянальнага тэлеканала «Віцебск».
Каментары