Беларус набыў у Літве іншую машыну замест зламанай і пераставіў на яе нумары. Але мяжы не прайшоў
У беларуса ў Літве зламаўся старэнькі Passat, на якім ён прыехаў з Беларусі. Тады ён падабраў па марцы і колеры іншую машыну ўзамен зламанай, купіў яе, пераставіў нумары і паспрабаваў вярнуцца дадому. Але на мяжы яго выкрылі, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Увечары 22 лістапада на беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску «Беняконі» лідскія памежнікі выявілі Volkswagen з неадпаведным ідэнтыфікацыйным VIN-нумарам кузава.
Кіроўцам аказаўся 28-гадовы беларус, які накіроўваўся з Літвы ў Беларусь. Мужчына прызнаўся, што падчас знаходжання за мяжой ягоны аўтамабіль зламаўся, і ён купіў ужыванае аўто той жа самай маркі, колеру і года выпуску. У Літве такія аўтамабілі можна купіць па цане 500—800 еўра.
У выніку транспартны сродак перадалі службовым асобам мытні.
Унеслі змены ў правілы здачы экзамену на пасведчанне кіроўцы
Дазвол на пастаяннае пражыванне за мяжой не абавязковы, але для чаго ён? І што, калі не афармляць яго? Тлумачыць аддзел міграцыі
«Колькасць адмоў грамадзянам, якія не маюць карты паляка, вельмі вялікая». Якія шанцы цяпер у беларусаў здабыць шэнгенскую візу?
Пры перасячэнні літоўскай мяжы раварысты павінны будуць стаяць у агульнай чарзе з машынамі
Каментары