Пра сваё вызваленне Іван Мураўёў сам паведаміў у фэйсбуку.
«Паўтара года глядзеў, як дымяць коміны Бабруйскай ЦЭЦ. Проста за плотам. І думаў, што зраблю іх… Дыміць я ўмею лепш», — напісаў Мураўёў, размясціўшы фота, на якім ён зацягваецца кальянам на фоне дымячых комінаў.
Івана Мураўёва затрымалі ў верасні 2022 года. У снежні яго прысудзілі да 2,5 года калоніі па артыкуле аб удзеле ў экстрэмісцкім фармаванні. Інкрымінавалі Мураўёву тое, што ён рабіў відэа для расследавання, якое выйшла на тэлеканале «Белсат».
Каментары