Аператыўнікі Віцебска за выраб і распаўсюд порна затрымалі мужа і жонку з Мінска: «арганізавалі порнастудыю ў сваёй кватэры», паведамляе МУС.
Паводле МУС, 33-гадовы мужчына і яго 29-гадовая жонка з 2018 года здымалі інтымны кантэнт, які прадавалі на спецыялізаваных сайтах.
Два сайты, дзе сужэнцы размяшчалі ролікі, заблакаваныя на тэрыторыі краіны.
Распачата крымінальная справа за выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў.
Каментары