Усяго патроху33

Як пасябравалі дзіцяня-бегемот і гіганцкая чарапаха

Пасля разбуральнага цунамі 2004 года ля берагоў Кеніі мясцовыя жыхары выратавалі дзіцяня бегемота, яны назвалі яго Оўэн. Малога адвезлі ў парк-запаведнік Халер у Мамбасе, дзе жыла 130-гадовая гіганцкая чарапаха Альдабра па імені Мзі. На здзіўленне супрацоўнікаў парку Оўэн і Мзі імгненна пасябравалі, а іх незвычайная гісторыя прыцягнула ўвагу мноства людзей ва ўсім свеце.

Фота з сайта: Бі-бі-сі

Доктар Пола Кахумбу, спецыяліст па ахове прыроды, распавяла Бі-бі-сі, як гэта было.

Усё пачалося ў запаведніку Халер блізу кенійскага горада Мамбаса, на ўзбярэжжы Індыйскага акіяна. Запаведнік быў створаны на тэрыторыі закінутага кар'ера, у ім жыла гіганцкая чарапаха па імені Мзі. Самец быў адным з 13 такіх чарапах, якія жылі тады ў запаведніках Кеніі.

«Яго прывезлі ў краіну прыкладна за 30 гадоў да гэтага. Некаторы час яго даглядала адна сям'я, але аднойчы Мзі апынуўся ў канаве і на яго заднім ходам наехала машына і пашкодзіла панцыр. Так што ён стаў «пазначаны», а наогул усе такія чарапахі Альдабра выглядаюць практычна аднолькава. У выніку Мзі стаў не надта каштоўным з-за трэснуўшага панцыра і як бы нікому не патрэбным», — распавядае Пола.

Мзі на мове суахілі значыць «стары». Ён быў «з характарам» і вельмі адрозніваўся ад іншых чарапах у запаведніку: ён любіў доўгія прагулкі і мог знікнуць на некалькі дзён. Яго не раз знаходзілі ў розных раёнах у Мамбасе і з цяжкасцю транспартавалі назад у запаведнік. Бо яго рост складае паўтара метра, а вага — усе трыста кілаграмаў! У рэшце рэшт яго пасялілі на вялікай тэрыторыі, з паўтараметровай каменнай агароджай.

У 2004 годзе на ўзбярэжжа абрынулася страшнае цунамі, выкліканае землятрусам блізу Суматры. Паў яно заспела ў акіяне.

«Позна ўвечары мне патэлефанавалі і паведамілі, што ў вадзе знойдзенае асірацелае ў выніку цунамі дзіцяня бегемота. Калі я прыехала на месца, то ўбачыла, як прыкладна 300 чалавек плаваюць вакол і спрабуюць выцягнуць слізкага бегемоціка на бераг, — распавядае Пола. — Ён быў памерам з маленькага сабаку і ўвесь час саслізгваў назад у мора. У рэшце рэшт на яго ўдалося накінуць сетку і звязаць. Усе вельмі радаваліся, што яго ўдалося выратаваць: што ён не загінуў і не быў забіты, паколькі бегемоты не самыя бяспечныя жывёлы».

Малога вырашылі назваць Оўэн, па імені валанцёра, які злавіў яго, і ён адправіўся ў машыне Полы ў свой новы дом — запаведнік Халер. Яму было не больш за год, а хутчэй за ўсё — два месяцы, і не было ніякіх гарантый, што ён выжыве.

«Калі мы выпусцілі яго, ён быў ужо вельмі змучаны выпрабаваннямі, і вельмі баяўся. У той жа час Мзі вырашыў, што ўсё, што адбываецца, тычыцца менавіта яго — многія людзі прыязджалі глядзець на яго, і ён заўсёды быў вельмі прыязны. І тут проста да яго рынуўся Оўэн. Мзі паспрабаваў некалькі разоў адхіліцца — але не, Оўэн быў нашмат спрытнейшы за цяжкавагавую чарапаху і не пакідаў Мзі ў спакоі. Гэта была дынаміка шчанюка і дыназаўра. У выніку яны так і сышлі адпачываць разам», — распавядае Пола.

На наступную раніцу Пола выявіла Оўэна спячым на гіганцкіх нагах Мзі. Гэта было вельмі мімішнае відовішча, абедзве жывёлы былі спакойныя і задаволеныя.

У гэтыя дні ў запаведніку працаваў карэспандэнт Бі-бі-сі Пітэр Грэстэ, які і сфатаграфаваў гэтую «салодкую парачку». Пола прапанавала адправіць фота ў галоўную кенійскую газету Daily Nation, перш за ўсё таму, што гэта была гісторыя дабрыні і надзеі, у той час як усюды быў боль і пакуты ад наступстваў цунамі. На працягу некалькіх гадзін фота разляцелася па ўсім свеце, і тэлефон запаведніка разрываўся ад званкоў.

«Оўэн відавочна заўсёды чакаў інструкцый ад Мзі. Калі чарапаха залазіла ў ваду, ён ішоў за ёй. Мзі як бы «ўсынавіў» Оўэна. Яны былі неразлучныя і вельмі клапаціліся адзін пра аднаго. Оўэн нават стаў выдаваць гукі, падобныя на чарапашыя, а Мзі стаў гучаць трохі як бегемот», — распавядае Пола.

«Гэтыя жывёлы паводзілі сябе люстрана. Бегемот паводзіў сябе як чарапаха, а чарапаха — як бегемот», — тлумачыць яна.

Пола стала выкладваць фота і штодзённыя апавяданні аб парачцы ў інтэрнэт, і яны праславіліся на ўвесь свет. У выніку яна ў суаўтарстве з Крэгам Хаткофам напісала пра іх кнігу — гісторыю выжывання, надзеі і сяброўства. Па кнізе нават быў пастаўлены мюзікл.

«Мы вельмі рады, што змаглі данесці гэтую цудоўную гісторыю малога сіраты, які знайшоў клапатлівага сябра, да мільёнаў дзяцей і дарослых. Нам па-ранейшаму пішуць і тэлефануюць, каб выказаць падзяку, распавядаюць, як на іх паўплывала гэтая гісторыя», — адзначае Пола Кахумбу, цяпер кіраўнік прыродаахоўнай арганізацыі Wild Life Direct.

Оўэн ўжо даўно перарос Мзі, і сябры па-ранейшаму жывуць у запаведніку. А Мзі цяпер можа зноў свабодна гуляць па парку: супрацоўнікі закрылі сеткай тое месца, адкуль ён пралазіў на працяглыя прагулкі ў горад.

Каментары3

  • Žvir
    11.11.2023
    Vos` tak vos`, navat Mzi zdatnaja siabravac` ! Pra Oūena i nie kažu ūvohulie, tam samo saboju ...
  • )
    11.11.2023
    як міміміла
  • даведка
    11.11.2023
    Им бы туда в компанию табун цыганских лошадей с улиц Могилёва...

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты6

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты

Усе навіны →
Усе навіны

«З першага ж дня сын вяртаецца дадому пабіты». Беларуска змагаецца з булінгам у польскай школе36

Прэм'ер Славакіі пагражае спыніць пастаўкі электраэнергіі Украіне31

Паглядзелі «Гульню ў кальмара — 2». Ці ўдаўся працяг культавай гісторыі?3

Брытанскі блогер падключыў да вечнай спрэчкі пра беларускую згушчонку сваіх бацькоў. Іх выбар аднагалосны

Мінскага крымінальнага аўтарытэта падазраюць у забойстве 27-гадовай даўніны і педафіліі. І нават трошкі ў палітыцы2

Пайшла ў ліквідацыю вядомая будаўнічая кампанія2

У гістарычны архіў у Гродне прызначылі дырэктара-сілавіка. Ён такі ўжо далёка не першы8

Сярэдняя тэмпература цела людзей зніжаецца10

Вулічны гандаль рэчамі са згарэлага ГЦ «Беларусь» у Віцебску забаранілі пасля скаргі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты6

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты

Галоўнае
Усе навіны →