Антона Якавука затрымалі 29 верасня 2022 года ў яго дома па крымінальнай справе аб абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). Суддзя Марына Скалковіч прызначыла яму 1 год зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Цяпер Антон цалкам адбыў тэрмін, піша «Брэсцкая Вясна».
Вядома, што Антон у адной з сацсетак выклаў відэа з Лукашэнкам, якое суправаджалася адным «абразлівым» словам.
Антон Якавук — жыхар Брэста, захапляецца футболам, аматар ФК «Ліверпуль», з 2015 да 2019 года гуляў у аматарскім клубе «Змена».
Вядома, што ў калоніі палітвязень пабраўся шлюбам.
Каментары