Грамадства44

Лукашэнка сказаў, што ён заўзяты прыхільнік ЕС

«Мы вельмі хочам, каб Еўрапейскі саюз быў магутным, моцным, суверэнным і незалежным аб'яднаннем», — сцвярджае ён.

Петэр Сіярта, Сяргей Алейнік і Аляксандр Лукашэнка. Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэўся з міністрам замежных спраў і замежнага гандлю Венгрыі Петэрам Сіярта, які прыляцеў у Мінск для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі на тэму еўразійскай бяспекі.

«Вы, напэўна, самы медыйны міністр замежных спраў цяпер, асабліва на нашай прасторы. Мы вас часта бачым, шмат чуем. Не толькі вашы выказванні, але і нашага добрага сябра спадара Орбана (прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан. — НН). Чамусьці ў Еўрасаюзе лічаць, што мы, Беларусь, з'яўляемся праціўнікамі Еўрасаюза. Ведаеце, мы людзі не злапамятныя, і, нягледзячы на цяперашнюю турбулентнасць у ЕС і санкцыі, якія Еўрасаюз уводзіць супраць нас, вы павінны ведаць, што прэзідэнт Беларусі з'яўляецца заўзятым прыхільнікам захавання Еўрапейскага саюза», — цытуе яго словы прэс-служба.

«Не таму што я вельмі люблю Еўрапейскі саюз, а таму што ЕС разам з ЗША, Кітаем, Расіяй, у нейкай ступені Індыяй з'яўляюцца моцнымі апорамі існавання нашай планеты. Калі гэтую апору вырваць з-пад гэтай сістэмы, будзе вельмі дрэнна для ўсіх», — растлумачыў ён.

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што выступае за тое, каб ЕС існаваў.

«Але ў чым нашы напэўна супадаюць пазіцыі — мы вельмі хочам, каб Еўрапейскі саюз быў магутным, моцным, суверэнным і незалежным аб'яднаннем. Мы на гэта нацэленыя. І вы гэта павінны ведаць пры ўсіх нюансах у адносінах і нават да той палітыкі, якую сёння саюз праводзіць у дачыненні да Беларусі. Мы — прыхільнікі саюза», — заявіў ён.

Каментары4

  • Litwin _BNR
    26.10.2023
    Багдан Хмяльніцкі, тыпу таго, падпісаў некалі "глыбокую" інтэграцыю з
    ардой ... Украінскія гісторыкі кажуць, што Хмяльніцкі нічога не
    падпісваў, і ўсё гэта хлусня! І папер ніякіх не было і няма! А маскоўцы
    кажуцуь, што Хмяльніцкі -- падпісваў, але паперы не захаваліся бо моль
    іх паела. А ў выніку што? Украіна-Русь на доўгія стагоддзі патрапіла пад
    маскоўскі бот. Маскоўская арда скрала назву Украіны -- Русь, усю яе
    гісторыю, міталёгію, культуру і выдае яе за сваю. Узяць бы таго князя
    Уладзіміра, які, нібыта, хрысціў маскавітаў, яшчэ і помнікі яму нахабна
    ставяць. А далей і згадваць не хочацца.... Рэвалюцыя, Грамадзянская
    вайна, Галадамор, рэпрэсіі, генацыд... І нaрэшце вайна на Дамбасе,
    анексія Крыма, вайна, вайна ...
  • Tchaikovsky
    26.10.2023
    Лжэц які што дня гадзіць на мяжы Еўразвязу.
  • Redbreast
    26.10.2023
    Мабыць ўжо атрымаў звестку ад Кітаю што Сі лічыць што хто б не прыйшоў на замену Лукашэнка, то для Кітаю і гандлю Кітая з Еўразвязам будзе лепш. Ніхто не нанёс большай шкоды праекту "Адзін пояс, адзін шлях" як гэтая асоба з сінямі пальцамі. Поўнасцю спынены авіапералеты ў Еўразвяз. Поўнасцю знішчаны гандаль з Украінай. Нанёсяна вялікая шкода ўсім сумесным з Кітаем праектам ў Беларусі якія Кітай рабіў з улікам на тое каб гэтыя тавары шлі на Еўразвяз і ва Украіну, бо для рынка на Масковію Китай можа пабудаваць заводы як у самой Масковіі, так і ў Казахстане. Упэўнены што сябрам у Кітаю належыць накіраваць зварот ад дзеячаў у Польшчы і Еўразвязу што на шляху добрых адносін Еўразвязу і Кітая стаіць Лукашэнка і што ён асабіста шкодзіць гэтым зносінам і мяшае гандлю Еўразвяза з Кітаем. Больш таго менавіта з за гэтае асобы можа быць навогул спынены ўвесь транзіт тавараў праз Беларусь. Гэтая асоба з ягонымі сінямі пальцамі наносіць шкоду інтарэсам як Еўразвязу, так і Кітаю.

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе9

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прапанаваў тэлевядоўцу пасаду міністра абароны 5

«Гэта не заробак, гэта бонус». Некаторым беларусам падабаецца атрымліваць частку зарплаты прадуктамі2

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву65

«Як людзі на такое вядуцца? Ды вельмі проста». Расповеды беларусаў, якія працавалі тэлефоннымі ашуканцамі12

Алексіевіч пра маршы пратэсту: Цяпер было б больш жорстка, была б кроў. А тады мы думалі, што гэта свята24

Трамп абвясціў імя свайго дарадцы па нацбяспецы11

Атрад беларускіх добраахвотнікаў «Тэрор» заявіў пра самароспуск9

У Абхазіі пасля пратэстаў і перакрыцця мастоў адпусцілі з-пад варты апазіцыянераў

Слюнькін: Адным толькі вызваленнем палітвязняў Лукашэнка Трампа не зацікавіць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе9

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе

Галоўнае
Усе навіны →