Свет

Масавая cтральба ў штаце Мэн: не менш за 16 загінулых, 50 параненых. Злачынцу пакуль не злавілі

Узброены мужчына адкрыў стральбу ў двух месцах у горадзе Льюістан у амерыканскім штаце Мэн. Адлегласць паміж імі — шэсць кіламетраў.

Фота: офіс паліцыі Льюістана

Узброены мужчына адкрыў стральбу ў горадзе Льюістан у амерыканскім штаце Мэн. Паведамляецца, што не менш за 16 чалавекі былі забітыя, больш за 50 — параненыя, піша Бі-бі-сі.

Паводле звестак паліцыі, нападнік усё яшчэ не абясшкоджаны. Паліцыя перасцерагае, што злачынец узброены і вельмі небяспечны.

Забойцу завуць Роберт Кард, яму 40 гадоў.

Чалец гарадской рады Роберт Мак-Карці паведаміў тэлеканалу CNN, што ўлады пацвердзілі гібель 16 чалавек, а таксама інфармацыю пра «шмат-шмат параненых».

Па паведамленні паліцыі, выклікі паступілі з двух месцаў — рэстарана Schemengees і боўлінг-хола Sparetime Recreation. Адлегласць паміж імі складае 6,5 кіламетра, гэта парадку 10 хвілін язды на машыне.

Жыхарам другога па велічыні горада штата рэкамендавана схавацца ў бяспечных месцах.

Паведамляецца, што пакуль вядуцца пошукі злачынцы, у горадзе ўведзены поўны лакдаўн.

Цэнтральны медыцынскі цэнтр штата Мэн паведаміў, што рэагуе на «маштабны інцыдэнт са стральбой з вялікай колькасцю пацярпелых» і ў гэты момант каардынуе свае дзеянні з лячэбнымі ўстановамі паблізу.

На сваёй старонцы ў сацсетцы Х паліцыя штата Мэн паведаміла: «У Льюістане дзейнічае актыўны стралок. Мы просім жыхароў схавацца. Калі ласка, заставайцеся ў сваіх дамах і зачыніце дзверы».

Раней офіс акруговага шэрыфа распаўсюдзіў фатаграфіі падазраванага — як відаць, кадры сістэмы відэаназірання — з просьбай дапамагчы ў высвятленні яго асобы. На іх бачны ўзброены аўтаматычнай вінтоўкай мужчына з барадой і ў карычневай куртцы ля ўвахода ў забаўляльны цэнтр.

Фота: офіс паліцыі Льюістана

Акрамя таго, паліцыянты апублікавалі фота белай легкавой машыны, папрасіўшы звязацца з імі ўсіх, каму яна здаецца знаёмай.

Белы дом паведаміў, што прэзідэнт Джо Байдэн праінфармаваны і працягне атрымліваць аператыўную інфармацыю.

Каментары

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы17

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

Азаронак заявіў, што стаў мякчэйшым, і патлумачыў, чаму здаў назад30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →