Грамадства1818

«Зʼехалі 350 тысяч тых, хто нас не падтрымлівае». Зʼявіўся запіс выступу Карпянкова на вайсковых зборах ва ўнутраных войсках

Запіс выступу намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова перад мужчынамі, выкліканымі на зборы ў вайсковай часці 3214, атрымала «Люстэрка». Вось што з яго стала вядома.

Праверка боегатоўнасці ў в/ч 3214 у Мінску, 19 кастрычніка 2023 года. Фота: прэс-служба ўнутраных войскаў МУС

Паводле Карпянкова, да часці 3214 прыпісана каля 650 ваеннаабавязаных, але выклікалі не ўсіх. На зборы, паводле яго, з'явілася 570 чалавек. Кожны з іх атрымаў узнагароду за ўдзел у зборах — 140 рублёў. Раней пра выплаты за ўдзел у такіх мерапрыемствах не паведамлялася. 

«Нам у сістэме нацыянальнай бяспекі адводзіцца асобая роля»

Мікалай Карпянкоў прыгадаў словы Лукашэнкі, што «падраздзяленні, якія складаюцца з добраахвотнікаў Сіл спецыяльных аперацый і ўнутраных войскаў, зʼяўляюцца рэзервам кіраўніка дзяржавы».

— Галоўным рэзервам кіраўніка дзяржавы, — падкрэсліў сілавік. — І іх задачы кіраўнік дзяржавы асабіста будзе вызначаць, таму нам у сістэме нацыянальнай бяспекі адводзіцца асобая роля.

Карпянкоў адзначыў, што для ўзмацнення спецназа ў Беларусі пачалі ствараць новыя падраздзяленні па 70 чалавек у Гродне, Брэсце, Астраўцы і Гомелі. Таксама ён расказаў, што ў новым атрадзе спецназа «Смерч» сёння 300 чалавек «асноўных» і 150 «запасных». Узгадаў Карпянкоў таксама падраздзяленне «Рысь» для працы на прыграніччы, у якім «200—300 чалавек», а таксама атрад «Гонар».

Праверка боегатоўнасці ў в/ч 3214 у Мінску. Фота: прэс-служба ўнутраных войскаў МУС

Мікалай Карпянкоў заявіў, што ўсяго ў новых падраздзяленнях — 1500 сілавікоў.

Просьбы сілавікоў, каб падраздзяленні былі апранутыя, экіпіраваныя, узброеныя, каб была сучаснай і тэхніка, дзяржавай былі падтрыманыя, і на 2024 год яны атрымалі дадатковае фінансаванне.

«Абстаноўка разрадзілася»

Паводле Карпянкова, аператыўна-палітычная абстаноўка ўнутры краіны «знаходзіцца пад поўным-поўным кантролем».

 — Калі недзе паўгода таму, на зборах у чэрвені, мы казалі, што ёсць пэўная небяспека. Батальён Кастуся Каліноўскага (гаворка пра полк Каліноўскага. — «НН»), тактычная група «Тэрарыст» (напэўна, гаворка пра батальён «Тэрор» — «НН»), тактычная група «Белая Русь» (што гэта за група і хто ў яе ўваходзіць, Карпянкоў не ўдакладніў. — «НН»), якія плануюць здзейсніць тэрарыстычны акт на прыграніччы, захапіць горад, захапіць закладнікаў і адтуль пачаць так званы вызваленчы паход на Рэспубліку Беларусь з мэтай звяржэння ўлады. Або, скажам так, якія-небудзь правакацыйныя дзеянні для развязвання лакальнага канфлікту ў польска-літоўскім прыграніччы. 

Паводле Карпянкова, «тады гэта актыўна гучала» і яны да гэтага рыхтаваліся.

— На гэты момант абстаноўка разрадзілася, — сказаў Карпянкоў. — З таго моманту як у нас зʼявіліся інструктары ПВК «Вагнер» і заявілі, што разам з намі плячо ў плячо будуць ваяваць за тэрытарыяльную цэласнасць Рэспублікі Беларусь і забяспечваць нацыянальную бяспеку, вы ведаеце, усе гэтыя заявы «збеглых»… і Сахашчыка, дзеяча такога вялікага, і Пракопʼева, і іншых сышлі на нішто. І больш такія заявы не гучаць.

«Каліноўцаў няма»

Таксама Мікалай Карпянкоў распавёў пра тое, што КДБ затрымаў дыверсантаў, якія нібыта «рыхтаваліся да ажыццяўлення тэрарыстычных актаў, у тым ліку і на чыгунцы».

— Затрыманы групы тэрарыстаў каля схованак, дзе яны бралі выбухоўку і зброю, затрыманы замежныя эмісары, якія прыехалі сюды з грашыма, — адзначыў намеснік міністра. — У выніку аператыўнай працы знойдзены і шэраг схованак, якія знаходзіліся ў памежжы. У тым ліку і ў гэтыя выхадныя (гаворка пра 14-15 кастрычніка. — Заўв. рэд.). І аўтаматы, і магазіны, зараджаныя боепрыпасамі (афіцыйных каментароў ад беларускіх уладаў з гэтай нагоды не было. — Заўв. рэд.).

Праверка боегатоўнасці ў в/ч 3214 у Мінску. Фота: прэс-служба ўнутраных войскаў МУС

Сілавік дадаў, што «праца ў памежжы актыўна працягваецца». Ён паскардзіўся, што абстаноўка там напружаная і «ёсць канцэнтрацыя войскаў у раёне літоўскай мяжы».

А вось ва ўкраінскім прыграніччы, паводле Карпянкова, «каліноўцаў няма». «Рухаў іх дыверсійна-разведвальных груп мы ў гэты момант не назіраем, таму што ўсё адсочваем. І Сілы спецыяльных аперацый Узброеных сіл, і нашы прадстаўнікі там знаходзяцца», — заявіў Карпянкоў.

«Нашага байца літаральна пазаўчора параніла, і вось цяпер ён у шпіталі»

Адказваючы на ​​пытанні, Карпянкоў падкрэсліў важнасць экіпіроўкі і распавёў пра выпадак, пра які не было інфармацыі ў адкрытых крыніцах. 

— Цяпер праводзілі заняткі з ПВК, бронекамізэльку гэту бярэш (гаворка пра старыя, якімі цяпер карыстаюцца ў часці. — Заўв. рэд.), аўтамат пакласці не можаш — проста не зводзяцца рукі, — заявіў Карпянкоў. — Нашага байца літаральна пазаўчора (16 кастрычніка. — Заўв. рэд.) параніла, і вось цяпер ён у шпіталі. Куля заляцела і прабіла лапатку толькі таму, што бронекамізэлька павярнулася ў гэтай сітуацыі. Яна крыху не той канструкцыі, нам іншая патрэбная. Таму мы ставім мэту, што за першы квартал 2024 года набудзем усё новае для ўсіх нашых падраздзяленняў спецпрызначэння. 

Таксама Карпянкоў расказаў пра далейшыя планы ў правядзенні збораў. Паводле яго слоў, «калі абстаноўка будзе спакойная», то навучаць ваеннаабавязаных будуць вясной, летам і восенню. Найбліжэйшыя зборы запланаваныя на канец кастрычніка — пачатак лістапада. Але магчымы і іншыя зборы, адзначыў ён. 

— Мы будзем улічваць грамадска-палітычныя мерапрыемствы. У лютым 2024 года пройдзе Адзіны дзень галасавання. І будзем сачыць, як будуць развівацца падзеі, цесна ўзаемадзейнічаць з праваахоўнымі органамі, — распавёў Мікалай Карпянкоў. — Глядзець, што ў нас адбываецца, у тым ліку ў памежжы. Не выключана, што будуць пэўныя рухі ў польскіх і літоўскіх харугвах, у якіх служаць нашы «беглыя». 

Ён назваў даволі рэалістычныя лічбы тых, хто зʼехаў з краіны праз палітычны пераслед альбо палітычную сітуацыю. 

— За мяжу ўцяклі 350 тысяч тых, хто нас не падтрымлівае. Ёсць тыя, якія актывізаваліся з пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі (так Карпянкоў называе вайну ва Украіне. — Заўвага. рэд.), але ёсць і тыя, хто зʼяўляецца радыкаламі, каго курыруюць спецыяльныя службы. Таму не выключаны пэўныя моманты магчымага выкарыстання падраздзялення.

Каментары18

  • хутка здымуць твае ружовыя акуляры
    23.10.2023
    На гэты момант абстаноўка разрадзілася, — сказаў Карпянкоў

    Дзёўбала недарэчнае. Як жа яна разрадзілася, калі нават сярод некалькіх соцен правераных і прамытых, як табе здаецца, лукашыстаў, ёcць людзі, якія далі інфармацыю і не супраць адправіць цябе ў пекла пры першай жа магчымаці?
  • Дурни
    23.10.2023
    Давайте ,ходите на сборы, воюйте, только жрать потом что будете свои сапоги или карпенков кормить лично будет?
  • maple
    23.10.2023
    *, если представить себе агрессивную толпу и отсутствие поддержки из Кремля, то как оно и будет среди так называемых силовиков. До последнего будут стоять те, кто совершил особо тяжкие преступления. Просто идейных там мало.

Міліцыя выпадкова апублікавала ВІДЭА для ўнутранага карыстання — інструкцыю, як трэба паводзіць сябе з насельніцтвам4

Міліцыя выпадкова апублікавала ВІДЭА для ўнутранага карыстання — інструкцыю, як трэба паводзіць сябе з насельніцтвам

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманы ў Беларусі японец — трэвел-блогер «Этэру»1

Атлусценне стане маркерам беднасці? Многія селебрыці рэзка худзеюць на фоне папулярнасці «Аземпіка»7

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі7

Беларускі блогер Улад Бумага трапіў на прамую лінію да Пуціна і моцна прагнуўся перад ім25

Гродзенец вырабляе незвычайныя дошкі для сервіроўкі і ўпрыгожвае іх сапраўднымі кветкамі1

Дальнабойшчыку з Мінска пагражае да чатырох гадоў калоніі за «тысячу каментароў» пра Лукашэнку, суддзяў і сілавікоў2

Прэзідэнт Грузіі заявіла, што не хоча станавіцца Ціханоўскай у выгнанні22

Шпроты «За Радзіму» з партыі з батулізмам знайшлі ў Магілёве5

«Як з салёнай карамеллю». Беларус апублікаваў рэцэпт папулярнага дубайскага шакаладу, але з дранікам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя выпадкова апублікавала ВІДЭА для ўнутранага карыстання — інструкцыю, як трэба паводзіць сябе з насельніцтвам4

Міліцыя выпадкова апублікавала ВІДЭА для ўнутранага карыстання — інструкцыю, як трэба паводзіць сябе з насельніцтвам

Галоўнае
Усе навіны →