Грамадства1616

Чаму Кітай не запрасіў Лукашэнку на трэці форум «Пояс і шлях»

Аляксандр Лукашэнка прысутнічаў на першым і другім аналагічных форумах. Яго незапрашэнне цяпер можа азначаць палітычны сігнал.

Удзельнікі трэцяга форуму «Пояс і шлях», Пекін, 18 кастрычніка 2023 года. Наперадзе ідзе кіраўнік Кітая Сі Цзіньпін, злева ад яго — прэзідэнт Інданезіі Джока Відода, справа — прэзідэнты Узбекістана і Казахстана. Фота: AP Photo / Louise Delmotte

Форум «Пояс і шлях» за міжнароднае супрацоўніцтва» — гэта статусная падзея, бо «Адзін пояс, адзін шлях» — галоўная міжнародная ініцыятыва Сі Цзіньпіна.

Першы такі форум адбыўся ў 2017 годзе, другі — у 2019-м. У першым удзельнічалі 29, а ў другім — 37 кіраўнікоў дзяржаў. Пасля кавіднай паўзы трэці форум сабраўся ў Пекіне 17—18 кастрычніка 2023 года.

Інвестуючы ў развіццё транспартнай інфраструктуры, Кітай імкнецца стварыць зручныя для сябе ланцужкі міжнароднага гандлю і прывязаць да сябе эканамічна як сумежныя, так і аддаленыя краіны.

Менавіта таму ЗША, Брытанія, Японія, Паўднёвая Карэя, Канада, Францыя, Нямеччына і Аўстралія ад пачатку глядзелі на ініцыятыву стрымана, калі не з падазрэннем. Ужо на першых форумах яны былі рэпрэзентаваныя на ўзроўні міністраў, дарадцаў ці дэпутатаў парламентаў. Аляксандр Лукашэнка, наадварот, ганарыўся сваім удзелам у першым і другім форумах «Пояса і шляху».

У 2017 і 2019-м не ўсе еўрапейскія краіны ігнаравалі падзею ў Пекіне. Так, на першым форуме прысутнічалі кіраўнікі Польшчы, Іспаніі, Італіі, Грэцыі, Турцыі, Чэхіі, Венгрыі, Сербіі, Швейцарыі. На другім былі кіраўнікі Італіі, Партугаліі, Аўстрыі, Грэцыі, Кіпра, Швейцарыі, Венгрыі, Чэхіі, Сербіі.

А вось на сёлетні форум з еўрапейцаў прыбылі толькі венгр Орбан і серб Вучыч, якія займаюць згодніцкую пазіцыю адносна Расіі і Кітая. Адносіны краін Захаду з Кітаем за апошнія гады істотна пагоршалі, асабліва пасля таго як Пекін не адмежаваўся ад Масквы пасля нападу Расіі на Украіну, хоць і не стаў пастаўляць Расіі ўзбраенні, якіх Маскве не хапае.

І на першы, і на другі форум прыязджалі прэзідэнты шматлікіх краін былога СССР. Прысутныя яны і сёлета: Расія, Казахстан, Узбекістан, Туркменістан (апошні — у асобе Бердымухамедава-бацькі).

Таму адсутнасць Лукашэнкі на сёлетнім форуме кідаецца ў вочы.

Не запрасілі ў Паднябесную прэзідэнтаў невялікіх і небагатых Кыргызстана і Таджыкістана, не прыехалі і кіраўнікі Грузіі і Азербайджана. У той жа час кітайскае агенцтва «Сіньхуа» паведамляе пра ўдзел лідараў Лаоса, Манголіі, В'етнама, Камбоджы, Кеніі, Непала, Шры-Ланкі, Егіпта, Тайланда, Інданезіі і багатай на сыравіну Папуа — Новай Гвінеі. Нават прадстаўнік «Талібана» ёсць. У той жа час не прыехала ў Пекін кіраўніцтва М'янмы — раней у форумах удзельнічала Аўнг Сан Су Чжы, адхіленая ад улады ў выніку дзяржаўнага перавароту.

Аляксандр Лукашэнка ганарыцца сваімі асаблівымі адносінамі з Кітаем, які ён бачыў супрацьвагай не толькі Захаду, але эканамічна — і Расіі. У Беларусі вырасла некалькі вытворчасцяў, пабудаваных на кітайскія крэдыты, і з'явіўся тэхнапарк «Вялікі камень». Кітай прызнае Аляксандра Лукашэнку, на пачатку года яго ў Пекіне сустракаў Сі Цзіньпін. 

«Гэта вельмі, вельмі дзіўна, што Лукашэнку цяпер не запрасілі», — сказаў «Нашай Ніве» мінскі чыноўнік.

Пакуль два дзясяткі прэзідэнтаў і прэм'ераў падымалі келіхі на банкеце ў Пекіне, Лукашэнка прымаў у Мінску пасла Венесуэлы. Прэзідэнта гэтай краіны ў Пекіне таксама не было — у адрозненне ад дэмакратычна абраных кіраўнікоў Аргенціны і Чылі.

Чаму чалавека, які гадамі прадае ідэю аб замене заходніх сувязяў і рынкаў на кітайскія, гэтым разам у Пекіне бачыць не захацелі? 

«Магчыма, гэта знак, што пасля падзей апошніх гадоў, у святле напружаных адносін Беларусі з заходнімі суседзямі і пагрозы поўнага закрыцця беларуска-польскай мяжы Беларусь перастала быць ключавым уваходам у ЕС у рамках канцэпцыі «Адзін пояс, адзін шлях», — выказаў «Нашай Ніве» меркаванне былы беларускі дыпламат, які папрасіў, каб яго імя не называлі. 

«Адсутнічаюць таксама поспехі з «Вялікім каменем» — новыя кампаніі з ЕС не прыходзяць, старыя ў сваёй большасці сышлі», — зазначыў ён.

«Значэнне тых ці іншых крокаў кітайскай дыпламатыі зразумець не заўсёды проста. Але гэта адназначна паказчык, што гаварыць з Аляксандрам Лукашэнкам у фармаце эканамічнага форуму «Адзін пояс, адзін шлях» няма пра што. Кітай хоча беспраблемнага транзіту тавараў у Еўрасаюз і з Еўрасаюза. Польшча, Літва і Латвія знайшлі ахілесаву пяту Аляксандра Лукашэнкі, калі папярэдзілі, што ў выпадку паўтарэння атакі мігрантамі ці іншых гібрыдных пагроз проста закрыюць мяжу», — звяртае ўвагу іншы беларускі дыпламат, які таксама папрасіў, каб яго імя не называлі. 

Чытайце таксама:

У Мінску дабудавалі вялізнае новае пасольства Кітая. Прычым гэта цэлы комплекс будынкаў

Двайнік ці не? Паездка Пуціна ў Пекін зноў нарадзіла спрэчкі. Глядзім ФОТЫ

Перад выступам Пуціна ў Пекіне некалькі чалавек выйшлі з залы

Каментары16

  • mikola
    18.10.2023
    Ne zaprasili ? prosta - Zabyli !
  • кто Вы
    18.10.2023
    И там Орбан... М-Да !
  • Инженер-строитель
    18.10.2023
    Это как же калхознику нужно было доруководится и так умудриться прос*ать один из неоспоримых плюсов и такой потенциал самого короткого экспортного коридора в ЕС, что даже Китай уже начал избегать тактичности «крепких хозяйственников», перенаправляя свои экспортные поставки на другие маршруты, пускай и более длинные, но зато в более предсказуемых юрисдикциях. Так же следует отметить и тот факт, что Китай вкладывает огромные средств на строительство инфраструктурных объектов и дорог. Можно было еще и на этом получить финансирование от Китая на ремонт и строительство дорог, развязок и логистических центров. Раньше хотя бы ЕС финансировал такого рода проекты, но после 2020 все финансирование приостановлено, а после 2022, когда Лукашенко поддержал Путина и российское вторжение в Украину, после этого еще и Китай заморозил и прекратил все свои проекты в РБ. Таким темпам, через пару лет все основные дороги будут разбитыми, т.к. денег в бюджете хватает лишь на ямочный ремонт и латание дыр. Вот так доруководился, взял страну в 94, в таком же состоянии её и оставит. Хотя все западные соседи за это время уже далеко ушли вперед.

Васкрасенскі: Трэба, каб Сікорскі прывёз падарунак Лукашэнку. А Бяляцкі і 20 завадатараў выйдуць апошнімі26

Васкрасенскі: Трэба, каб Сікорскі прывёз падарунак Лукашэнку. А Бяляцкі і 20 завадатараў выйдуць апошнімі

Усе навіны →
Усе навіны

Офіс Ціханоўскай падрыхтаваў спіс краін, бяспечных для падарожжаў беларускіх актывістаў5

57-гадовага віцебскага байкера будуць судзіць па палітычнай крыміналцы за данаты1

«Гучыць як нейкая камедыя». Што беларусы Падляшша думаюць пра «карту беларуса»4

У Літве на палігоне знайшлі метэазонд з прычэпленай чорнай скрыняй

13 чалавек у Расіі атрымалі ад чатырох да 23 гадоў па справе аб дыверсіях2

У Мінскай вобласці таксама пачалі ўключаць ацяпленне

У Мінску з'явіўся першы ў краіне бульбамат

Латвія размясціла на ўсходзе краіны баявыя групы з ракетамі супрацьпаветранай абароны2

Адключылі арганізацыю, якая даймала беларусаў званкамі з рэкламай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Васкрасенскі: Трэба, каб Сікорскі прывёз падарунак Лукашэнку. А Бяляцкі і 20 завадатараў выйдуць апошнімі26

Васкрасенскі: Трэба, каб Сікорскі прывёз падарунак Лукашэнку. А Бяляцкі і 20 завадатараў выйдуць апошнімі

Галоўнае
Усе навіны →