Двайнік ці не? Паездка Пуціна ў Пекін зноў нарадзіла спрэчкі. Глядзім ФОТЫ
У інтэрнэце западозрылі, што ў Пекін лётаў не Пуцін, а яго двайнік. Сабралі для вас фота з саміту «Пояс і шлях» і з нядаўняга саміту СНД у Бішкеку.
Пуцін прыбыў у Кітай 17 красавіка. Гэты візіт стаў для расійскага прэзідэнта другой замежнай паездкай з моманту выдачы 17 сакавіка 2023 года Міжнародным крымінальным судом у Гаазе ордара на яго арышт.
Да візіту ў Пекін Пуцін наведаў на мінулым тыдні Кыргызстан.
Вось некалькі фота адтуль.
Павышаная ўвага Пуціна да свайго здароўя не аднойчы станавілася прадметам абмеркаванняў. З пачатку пандэміі кавіду Пуцін пазбягаў асабістых кантактаў. Журналістаў і іншых візіцёраў перад сустрэчай з прэзідэнтам РФ саджалі на каранцін, а на перамовах Пуціна з прэзідэнтам Францыі паставілі чатырохметровы стол.
Вядома, што ўдзельнікаў сустрэч з Пуціным адпраўляюць з пачатку пандэміі каранавіруса на каранцін.
Таму, калі Пуцін з’яўляецца на публіцы, выказваюцца канспіралагічныя тэорыі, што гэта робіць ягоны двайнік.
Калі гэта не фоташоп, дык падобна на тое, што гэта два розныя чалавека.
mikola
18.10.2023
Jaka ne pryemna *morda*......
Вадзім
18.10.2023
На гэтых фотках у кіргізіі і ў кітаі - адзін і той жа чалавек. Адзін і той жа малюнак маршчын. ПС я без паняцця ці ёсьць у пуціна двайнікі і хто іменна на гэтых фотках
Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч10
Каментары
ПС я без паняцця ці ёсьць у пуціна двайнікі і хто іменна на гэтых фотках