Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova шукае валанцёраў у Беластоку
Апошнія дні фестывалю пройдуць у Беластоку 28 і 29 кастрычніка. Літаратурныя сустрэчы будуць спалучацца з абмеркаваннямі, прэзентацыямі кніг, дыскусіямі і лекцыямі.
Фестываль ужо адбыўся ў Батумі, Варшаве, а на мінулых выходных у Вільні.
Сёлета фэст прысвечаны пошуку будучыні для беларускай культуры.
Арганізатары адзначаюць, што сярод удзельнікаў — вядомыя беларускія аўтары і дзеячы культуры, а таксама пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету, якія далучацца да падзеі афлайн і анлайн, каб абмеркаваць актуальныя выклікі і надзённыя праблемы, што стаяць перад беларусамі сёння.
Каб стаць валанцёрам трэба запоўніць форму рэгістрацыі.
Дэдлайн падачы заяўкі — 20 кастрычніка.
Кантакт для сувязі.
Каментары