У Мінску прайшоў паўфінал расійскай футбольнай медыялігі — яго татальна заігнорылі заўзятары
У суботу на нацыянальным стадыёне «Дынама» правялі паўфінал расійскай футбольнай медыялігі. Але трыбуны былі амаль пустыя, бо каманды не зорныя.
На полі гулялі дзве расійскія каманды — Fight Nights і «Тытан», беларусаў сярод гульцоў не было.
Медыяліга — гэта футбольны турнір, у якім удзельнічаюць былыя футбалісты, блогеры і селебрыці. Калі ў верасні на «Барысаў-Арэне» гулялі «Амкал» з «Сахалінцам», там быў амаль аншлаг.
Перад гэтым сезонам медыялігі была створаная беларуская каманда D-Media, у якую ўвайшлі вядомыя ў мінулым гульцы кшталту Станіслава Драгуна і Віталя Радзівонава. Але ёй не ўдалося прабіцца ў чэмпіянат, яна выбыла ў стыкавых матчах.
Каментары