Ракета трапіла ў мячэць побач з Ерусалімам. Мячэць носіць імя Ахмата Кадырава
Мячэць імя Кадырава ў ізраільскім Абу-Гошы пашкоджана з-за ракетнага абстрэлу з боку палестынцаў, паведаміла прэс-служба МЗС Ізраіля.
Рамзан Кадыраў адкрыў мячэць у гонар свайго бацькі ў 2014 годзе.
На яе будаўніцтва ў свой час было выдаткавана каля 10 мільёнаў даляраў, з якіх шэсць вылучыў чачэнскі ўрад.
Мясцовыя ўлады паведамляюць пра параненых у Абу-Гошы мірных жыхароў.
Як піша гісторык Аляксандр Фрыдман, у Абу-Гошы жывуць пераважна ізраільскія арабы.
Каментары