Грамадства33

«Новая Беларусь» запусціла праект, як беларусы вырашаюць праблемы з легалізацыяй

Праект зрабіў фактычна «жывую вікіпедыю» беларускага эмігранта, пабудаваную на асабістым досведзе легалізацыі беларусаў і беларусак у розных краінах.

Фота: «Наша Ніва»

Аўтары праекта ўпэўненыя, што разам вырашаць агульныя праблемы эфектыўней і весялей. Таму «Новая Беларусь» ў партнёрстве з «Народнымі амбасадамі» запусціла праект «Усё будзе легальна» пра легалізацыю за мяжой пасля забароны дыстанцыйна абмяняць беларускі пашпарт і атрымаць важныя даведкі.

Праект наважыўся зрабіць жывую вікіпедыю беларускага эмігранта, пабудаваную на асабістым досведзе легалізацыі беларусаў і беларусак у розных краінах. Бо на практыцы тэарэтычныя рашэнні часам працуюць з нюансамі. Ці ўвогуле не працуюць або так схаваныя, што трэба пашукаць. Ці іх няма, але разам можна нешта прыдумаць.

Таму план такі: сабраць у адным месцы ўсе лайфхакі, сакрэцікі, асабістыя гісторыі і іншае карыснае (ды хоць «фотапартрэты» спагадлівых супрацоўнікаў міграцыйнай службы) пра тое, як цяпер можна легалізавацца ў розных краінах, дзе ёсць беларусы і беларускі. А калі гатовых рашэнняў на гэты момант няма, то паспрабаваць іх разам ініцыяваць. Тым больш, што «Новая Беларусь» стварыла для гэтага патрэбныя зручныя інструменты.

Як гэта будзе працаваць?

Праект існуе ў фармаце суполак у аплікацыі «Новая Беларусь». На першым этапе запусцілі суполкі па сямі краінах: Польшча, Літва, Грузія, Чэхія, Германія, Нідэрланды, Партугалія. Затым гэты спіс пашырыцца, калі ў людзей будзе такі запыт. Таксама будзе распрацаваны чат для кансультацый з экспертамі.

У суполках можна:

  • Чытаць і дапаўняць гайды па легалізацыі.
  • Дзяліцца асабістым досведам, як беларусы і беларускі на практыцы атрымліваюць альтэрнатыўныя пашпарты і вырашаюць праблемы з даведкамі.
  • Прапаноўваць супольнасці свае ідэі, як паўплываць на вырашэнне праблем, і дамаўляцца пра іх рэалізацыю.
  • Абмяркоўваць розныя рэчы з беларусамі і беларускамі сваёй краіны ў чаце.

А што ў выніку атрымаецца?

Задача-мінімум — стварыць карысную вікіпедыю па легалізацыі для беларускага эмігранта. 

Задача-максімум — дапамагчы беларусам і беларускам стаць моцнай супольнасцю, якая здатная ўплываць на вырашэнне беларускіх праблем там, дзе яна ёсць.

Як далучыцца? 

Каб далучыцца, спампуйце ці абнавіце аплікацыю «Новая Беларусь», зарэгіструйцеся або аўтарызуйцеся, зайдзіце ў раздзел суполак (правы ніжні кут на галоўнай старонцы), знайдзіце сваю краіну і будзьце карыснымі адно аднаму.

Каментары3

  • mikola
    02.10.2023
    dobra prydumali ! Abavjazkova daluczusja.....
  • Rzeczpospolita
    02.10.2023
    Самы просты варыянт легалізацыі:
    1. Рвешь акупацыйныя дакументы з "закатам над балотам" (у каго знак якасьці Сонцападобнага на дупе, можа пакінуць).
    2. Атрымліваеш адпаведныя дакументы краіны ЕС, як асоба, у якой няма міжнароднапрызнанага кіраўніцтва.
    3. Жывеш згодна з заканадаўствам краіны, якая падпісала Рымскі Статут і Дэкларацыю Праў чалавека.
    З.Ы. Перастаеш плаціць падаткі на ўтрымальньне бандфармаваньня, якое па-за законам засела ў міжнароднапрызнаных межах Беларусі.
    З.Ы. Цікава, яны з банкаматам будуць хадзіць клянчыць на "тры корачкі хлеба" для АМАПаўцаў?
  • К.
    03.10.2023
    Rzeczpospolita, ты гэтак зрабиу́? И дзицячыя пашпарты парвау́?

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках21

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія навукоўцы вырасцілі пшаніцу фіялетавага колеру3

У Абхазіі паміж уладамі і апазіцыяй могуць прайсці прамыя перамовы

Слава Камісаранка ўклаў грошы ў беларускі стэндап-клуб5

У Мінску са стральбой затрымалі бузацёра1

Спявачка Б'янка расказала, як ледзьве не памерла5

Палітвязень Аўтуховіч: Калі са мной нешта здарыцца, дык гэта спецыяльна1

Тэлевядучага, які называў беларусаў біямасай, а Пазняка нацыстам, выгналі з грамадскага тэлебачання Літвы25

Мігранту, які праз агароджу забіў польскага салдата з тэрыторыі Беларусі, удалося пранікнуць у Заходнюю Еўропу15

Мужчына даў у доўг 300 тысяч даляраў. Пазычальнік адмовіўся вяртаць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках21

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках

Галоўнае
Усе навіны →