Цела аголенай жанчыны знайшлі ў лясным масіве каля вёскі Новае Дзявяткіна. Ёю аказалася 34-гадовая грамадзянка Беларусі, піша Reform.by са спасылкай на тамтэйшыя рэгіянальныя СМІ.
29 верасня мінак заўважыў ля храма роўнаапостальнай княгіні Вольгі рабочага, які каціў тачку з аголеным целам. Пазней у зарасніках ён убачыў труп жанчыны. На яе целе былі пашкоджанні, якія сведчаць аб крымінальным характары смерці.
Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства паліцыя затрымала 41-гадовага мужчыну. Яго дапытваюць, неўзабаве яму будзе выстаўлена абвінавачванне і вызначана мера стрымання.
Каментары