Культура22

У Віцебску адкрыецца выстава мастацкай спадчыны Васіля Быкава

29 верасня ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адбудзецца адкрыццё выставы мастацкай спадчыны Васіля Быкава з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, піша Reform.by.

Мы ведаем Васіля Быкава як пісьменніка, аднак вядомы беларускі літаратар спрабаваў свае творчыя сілы і ў выяўленчым мастацтве.

Гэта асобная старонка яго творчай біяграфіі.

Васіль Быкаў захапляўся маляваннем з дзяцінства. «Выяўленчае мастацтва ўвайшло ў маю душу з малюнкаў, кніжных ілюстрацый, — сведчыць Васіль Уладзіміравіч у мемуарнай кнізе «Доўгая дарога дадому». — Асабліва захаплялі гравюры ў старых кнігах Жуля Верна ды іншых».

У 1939 годзе, пасля сканчэння 8 класаў Кубліцкай сярэдняй школы, Васіль Быкаў паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча. Аднак увосень 1940 года, у сувязі з пагаршэннем матэрыяльнага становішча сям’і і адменай дзяржаўных стыпендый, вымушаны быў пакінуць вучобу. Пасля дэмабілізацыі ў 1947-м Быкаў прыехаў у Мінск, дзе зноў планаваў паступіць у мастацкае вучылішча. Але ў выніку патрапіў у Гродна, дзе некаторы час працаваў у мастацкіх майстэрнях.

Мастацкія практыкаванні, якія Быкаў іранічна называў «мастацкі зуд», былі яго пажыццёвым захапленнем. Аднак пра гэта ведалі толькі родныя ды блізкія сябры.

На выставе «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» будуць прадстаўлены вобразы родных з дзяцінства мясцін, успаміны пра вайну, жыццёвыя ўражанні, прыемныя і не вельмі прыемныя выпадкі з уласнага жыцця, самаіранічныя накіды.

Выстава будзе працаваць да 13 лістапада.

  • Дата: 29 верасня.
  • Час: 17:00.
  • Месца: Віцебск, в. Марка Шагала, 5а.

Каментары2

  • Жэўжык
    26.09.2023
    Напэўна і вершы будуць выстаўляць
  • Алек. Ру
    26.09.2023
    А сіняпалы пакажа кнігу вершау́ Васіля Быкова з ау́тографам для яго, які вышэй за Бога

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?2

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія ракеты раніцай не праляталі над Беларуссю

Беларуска сцвярджае, што прадстаўнік Ціханоўскай у Кіеве Манько скраў яе сабаку. Што?38

Галоўны рэдактар «СБ» паскардзіўся, што TikTok выдаліў больш за 20 акаўнтаў выдання10

Памёр першы саліст гурта «На-На»4

Беларусаў чакаюць змены па візах у Вялікабрытанію1

«Адна з найбуйнейшых паветраных атак». Расія выпусціла па Украіне 120 ракет і 90 дронаў6

Доктар гісторыі: Абвінавачваць медыкаў і настаўнікаў у сучаснай Беларусі ў калабарацыянізме проста абсурдна16

На беларуска-польскай мяжы расце чарга з легкавых аўто

Некалькі месяцаў таму Зяленскі адгаварыў Шольца ад званка Пуціну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?2

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?

Галоўнае
Усе навіны →