Культура

У Тэатры юнага гледача, які ўзначаліла жонка Макея, ставяць Быкава па-руску

У чэрвені ў Тэатры юнага гледача адбудзецца прэм'ера спектакля «Альпы. Сорак першы», створанага па матывах аповесці Васіля Быкава «Альпійская балада». Яго пакажуць на рускай мове.

Фота: Tut.by

У Беларусі дзейнічаюць 29 прафесійных тэатраў. З іх выключна на беларускай працуюць усяго шэсць. Адзін з іх — Тэатр юнага гледача. Вясной гэтага года там па матывах серыі кніг «Піянеры-героі» паставілі спектакль «Час выбраў іх». Ён ідзе на рускай мове. Прэм'ера наступнага спектакля, «Кентэрвілійскі прывід» прайшла па-беларуску, але афіша ўжо была рускамоўнай, звяртае ўвагу Zerkalo.io.

Цяпер у рэпертуары тэатра з'явіцца другі спектакль, першапачаткова заяўлены на рускай. Калі палітыка новага кіраўніцтва ТЮГа застанецца ранейшай, у Беларусі застануцца ўсяго пяць тэатраў, якія працуюць на роднай мове.

Прычым Васіль Быкаў пісаў свае творы — у тым ліку, і знакамітую «Альпійскую баладу» — выключна па-беларуску.

У красавіку 2022 года дырэктарам ТЮГа стала актрыса Вера Палякова, жонка міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея. Яна змяніла на гэтай пасадзе Уладзіміра Савіцкага, звольненага ў студзені гэтага года.

У канцы сакавіка 2022-га Палякова расказала, што тэатр павінен адмовіцца ад працы выключна на беларускай мове: «Я лічу, спектаклі павінны быць на дзвюх мовах: і на беларускай, і на рускай. Тады ў тэатра ёсць камерцыйная гісторыя. < … > Дзяржава заўсёды працягне нам руку дапамогі, але мы не павінны сядзець на гэтай прышчэпцы. Мы павінны навучыцца самі зарабляць грошы».

Вера Палякова нарадзілася ў 1978 годзе. Пасля заканчэння акцёрскага факультэта Акадэміі мастацтваў з 2003 года працавала ў трупе мінскага Тэатра-студыі кінаакцёра. З'яўляецца кіраўніцай прыватнага праекта «Трытфармат».

Каментары

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай

Усе навіны →
Усе навіны

БДІПЧ: На выбары нас сапраўды запрашалі, але позна1

У выніку абстрэлу Крывога Рога загінула мачаха трох дзяцей. Іх родная маці загінула ў 2022-м падчас акупацыі Херсона1

«422 тамы справы на азербайджанскай мове». У Баку пачаўся суд над экс-кіраўніком Нагорнага Карабаха Рубэнам Варданянам2

Таксістам у Мінску паведамілі, што ў дзень выбараў не будзе інтэрнэту20

У Польшчы беларуса абвінавачваюць у стварэнні мафіі, якая гандлявала візамі5

Журналіст Хрыста Грозеў распавёў, што Пуцін асабіста загадаў выкрасці і забіць яго1

Пажыццёвае зняволенне: у Варшаве абвешчаны прысуд за згвалтаванне і забойства беларускі Лізы12

У мужчыны не было грошай на спатканне — ён пракраўся на мінскі завод і балгаркай выразаў медныя перахаднікі5

З 14 лютага ўязджаць у Літву на машынах з беларускімі нумарамі змогуць толькі беларусы з літоўскімі ДНЖ і яшчэ некалькі катэгорый14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай

Галоўнае
Усе навіны →