Культура55

Пад Навагрудкам аднавілі каплічку. Рамонт яе нечаканым чынам састарыў

Пасля аднаўлення капліца ў вёсцы Несутычы, якая доўгі час ляжала ў руінах, вярнула былое хараство, а праведзеныя работы дазволілі раскрыць яе сапраўдную гісторыю, якая аказалася даўжэйшай, чым раней лічылася.

Вынікі рэстаўрацыі капліцы. Фота: фэйсбук святара Юрыя

Улетку 2022 года з ініцыятывы пробашча навагрудскай парафіі ксяндза Юрыя Жэгарына пачалося аднаўленне капліцы, фігура Езуса была адпраўленая на рэстаўрацыю. 16 верасня 2023 года адрэстаўраваная капліца была ўрачыста адчыненая і асвечаная біскупам Юрыем Касабуцкім.

Раней напаўзруйнаваная вясковая капліца зусім не прыцягвала ўвагі ні турыстаў, ні спецыялістаў. Няма пра яе згадак і ў манументальным «Зборы помнікаў гісторыі і культуры», вёска Несутычы прадстаўлена толькі паваенным помнікам землякам.

Стан капліцы перад пачаткам рэстаўрацыі. Фота: фэйсбук святара Юрыя

Адзіным, хто нешта пісаў пра яе, быў мастацтвазнавец Анатоль Кулагін, які ў сваім энцыклапедычным даведніку «Каталіцкія храмы Беларусі» даў кароткае апісанне капліцы:

«Капліца вырашана 4-гранным вежападобным аб'ёмам, крапаваным па вуглах паўкалонкамі і лапаткамі, прарэзаным па гранях лучковым уваходным і прамавугольнымі бакавымі аконнымі праёмамі. На франтальнай сцяне інтэр'ера навешана драўляная скульптура «Укрыжаванне».

Паводле Кулагіна, капліца ў Несутычах — гэта помнік архітэктуры класіцызму XIX стагоддзя. Але пасля апошняга рамонту капліца набыла зусім не класіцыстычны выгляд, атрымаўшы ў завяршэнне шчыт барочных абрысаў. Памылка рэстаўратараў ці недакладныя звесткі ў навуковай літаратуры? Спецыялісты схіляюцца да другога.

Рэч тут зусім не ў барочным завяршэнні, якое было адноўлена па матывах іншых пабудоў, бо ад арыгінальнага нічога не засталося, а ў архітэктуры самой капліцы. У стане руін яе асаблівасці дрэнна чыталіся, а прамавугольная форма і аскетычны дэкор наводзілі на думку пра класіцызм. 

Капліца пасля рэстаўрацыі. Фота: фэйсбук святара Юрыя

Але цяпер, калі рамонт завершаны, спецыялістам стала відавочна, што гэта зусім не класіцызм: паўкалонкі і лапаткі, якія афармляюць вуглы, выварочваюцца з плоскасці фасада вонкі, а заднія вуглы капліцы ўвогуле закругленыя — гэта ўсё характэрна для барока, дакладней, адной з яго разнавіднасцей.

Спецыялісты звяртаюць увагу на падабенства вясковай капліцы да касцёла Святога Андрэя ў Слоніме і францысканскага кляштара ў Вільні. Слонімскі касцёл быў пабудаваны ў 1770-я гады, а віленскі кляштар адноўлены пасля пажару ў 1780 годзе. Але іх аб’ядноўвае стыль ракако, які іхнія фасады захавалі дагэтуль.

Гэты стыль з’яўляецца працягам барочнага стылю, але быў больш элегантным і лёгкім у параўнанні з парадным і пышным барока. У стварэнні гэтай архітэктуры прамыя лініі і плоскія паверхні амаль знікаюць або, прынамсі, маскіруюцца фігурнымі элементамі.

Дэталі фасадаў касцёла Святога Андрэя ў Слоніме, пабудаванага ў сталі ракако. Фота: Wikimedia Commons
Фасады францысканскага кляштара ў Вільні, перабудаваныя ў стылі позняга барока ці ракако. Фота: Wikimedia Commons

З гэтага вынікае, што капліца ў Несутычах, на якую раней увогуле не зважалі, можа быць помнікам досыць рэдкага ў Беларусі стылю ракако XVIII стагоддзя, то-бок часоў Рэчы Паспалітай, а зусім не класіцызму, які з'явіцца праз некалькі дзесяцігоддзяў, а піку дасягне толькі ў часы Расійскай Імперыі. 

Гэта супадае са звесткамі Касцёла пра капліцу. Так, у 1850 г. уладальнік Несутычаў і старшыня навагрудскага межавога суда Пётр Абламовіч згодна з тастаментам свайго брата Адама «явил желание перестроить каплицу, чтоб было где служить заупокой». Пры гэтым адзначаецца, што капліца ўжо як 100 гадоў існуе і што пабудавалі яе не Абламовічы, а, магчыма, Францкевічы, ад якіх маёнтак у 1770-я гады перайшоў да Абламовічаў.

Па задумцы стваральнікаў (усё ж, відаць, мясцовых землеўладальнікаў Абламовічаў, пра што сведчыла мемарыяльная чыгунная пліта на алтарным фасадзе, якая не захавалася), сама капліца з’яўлялася быццам бы алтаром святыні пад адкрытым небам, скляпенні якой стваралі кроны дрэваў, высаджаныя як калоны храма, а ўваход быў пазначаны прыступкамі з бутавага каменю. 

Тады, аднак, аднавіць святыню Абламовічам не дазволілі, таму што, паводле цытаты першакрыніцы, «капліца шкодная для праваслаўя. Тым не менш святыню ўратавалі ад знішчэння, і яна дзейнічала да Другой сусветнай вайны.

Больш дакладны час стварэння могуць паказаць толькі далейшыя архіўныя вышукі. Але ўжо сёння зразумела, што з нябыту вярнулася невялікая крупінка нашай архітэктурнай спадчыны. Пакуль помнік ракако, нягледзячы на свой салідны ўзрост, не мае ніякага ахоўнага статусу, якога ён варты.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • 1
    25.09.2023
    «капліца шкодная для праваслаўя"
    нормальная жизнь шкодная для праваславья 
  • Ёсік
    25.09.2023
    Таксама лічу, добра, што аднавілі. У наш шалёна-трэшавы час маглі наогул зьнішчыць, бо гэта не праваслаўе, а варожы каталіцызм.
  • Udziačny biełarus
    25.09.2023
    Jak pryjemna bačyć u Biełarusi adnaŭleńnie histaryčnaje pryhažości, a nie jaje źniščeńnie! Słava Bohu!

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта8

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Усе навіны →
Усе навіны

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў3

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

За тры гады ва Украіне стала на 300 тысяч больш людзей з інваліднасцю5

У Вільні прайшла акцыя падтрымкі Васіля Верамейчыка з удзелам каліноўцаў6

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы20

Трамп вызначыўся з кандыдатурай спецпасланніка ЗША па Украіне13

«Раз’ятрана церабіўся». Новыя пераклады з габрэйскай і польскай выклікаюць, хутчэй, пытанні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта8

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Галоўнае
Усе навіны →