Супержанчына Актоберфэсту: у сацсетках вірусіцца відэа, дзе афіцыянтка нясе 13 куфляў піва за раз
У Мюнхене ў самым разгары штогадовы фестываль, куды з усяго свету з'язджаюцца аматары піва.
Гэтым разам у сацсетках завірусілася відэа, дзе адна з афіцыянтак па-майстэрску нясе 13 куфляў з півам: па шэсць у кожнай руцэ і адзін зверху.
Агульная вага куфляў, заўважаюць каментатары, можа складаць каля 30 кілаграм.
Дарэчы, мюнхенская паліцыя далучылася да свята і выкарыстала гукаўзмацняльнікі для стварэння дыскатэкі.
Удзельнікі фэсту дзеляцца забаўнымі відэа ў тыктоку.
Каментары