Кіеву варта пачаць мірныя перамовы з Масквой, калі Украіна апынецца ў «добрай сітуацыі». Пры гэтым нельга даць Расіі перамагчы ў вайне, заявіла ў інтэрв'ю ZDF былая канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель.
«Ваенная перамога для Украіны будзе няпростай. І ўсё ж я падтрымліваю ўсё, што робіць міжнародная супольнасць, каб паставіць Украіну ў добрую сітуацыю», — сказала Меркель, патлумачыўшы, што Масква не павінна выйграць на полі бою.
Яна таксама падтрымала палітыку дзейнага кіраўніка Германіі Олафа Шольца і адзначыла, што Украіне трэба задумацца пра «дыпламатычнае развязанне» канфлікту.
«Толькі пакуль не абавязкова іх [перамовы] распакоўваць. Калі прыйдзе час, усім трэба будзе параіцца разам — Украіне і яе прыхільнікам», — сказала экс-канцлерка.
Ангела Меркель: Я добра ведала намеры Пуціна і ведала, што ён вораг Еўропы
Вось што Меркель напісала пра Трампа ў сваіх мемуарах
Меркель: Я была надзвычай спустошана, даведаўшыся пра смерць Навальнага
Калі ў Заходняй Еўропе не крызіс, то што такое крызіс?
Сацыял-дэмакраты афіцыйна вылучылі Шольца на пасаду канцлера Германіі
Каментары