Кампанія Mark Formelle днямі выпусціла новую калекцыю адзення. Яна атрымала назву «Планета El'nya» і, як заявілі ў кампаніі парталу Telegraf.news, пры яе стварэнні дызайнеры натхняліся «ўнікальнымі і загадкавымі краявідамі самага знакамітага балота Беларусі» — Ельні.
У капсульнай калекцыі прадстаўленыя касцюмы, худзі, світшоты і футболкі для дзяцей, жанчын і мужчын, аздобленыя прынтамі птушак у палёце.
Дызайн адзення, як мяркуе вытворца, адлюстроўвае «касмічную магію» і «іншапланетную атмасферу» беларускага заказніка і сімвалізуе «адзінства з дзікай прыродай».
З такім жа самым пасылам была абраная колерная гама калекцыі:
- глыбокі цёмна-зялёны колер, па задумцы стваральнікаў, сімвалізуе зямлю, пакрытую мохам,
- высакародны шэры — містычныя туманы,
- вытанчаны сіні — водныя прасторы,
- цёмна-чырвоны — журавіны, якія растуць восенню на балотах.
Новая калекцыя адзення ўжо паступіла ў крамы Mark Formelle, уключаючы фірмовую анлайн-краму.
Цэны на новую калекцыю — у звычайным дыяпазоне вытворцы:
- жаночая талстоўка аверсайз абыйдзецца ў 79,99 рубля,
- мужчынскае худзі — у 99,99 рубля,
- мужчынскія штаны — 84,99 рубля,
- жаночыя штаны — 59,99 рубля,
- дзіцячыя світшоты — 32,99-34,99 рубля,
- футболкі — ад 17,99 рубля.
Ельня — адзін з найбуйнейшых балотных масіваў Беларусі, комплекс верхавых і пераходных балот са шматлікімі азёрамі. На яго тэрыторыі ў 1968 годзе быў створаны рэспубліканскі заказнік «Ельня», які ахоплівае Мёрскі і Шаркаўшчынскі раёны Віцебскай вобласці. На гэты момант пад заказнік аддадзена больш за 25 тыс. гектараў балот.
Mark Formelle выпусціў калекцыю з беларускай выцінанкай
Топ небанальных падарункаў на любую нагоду ад беларускіх майстроў
Mark Formelle адкрые свае крамы ў Азербайджане і Кыргызстане
Mark Formelle адчыніць у Расіі 42 новыя крамы
Беларускія вытворцы адзення квітнеюць на фоне санкцый
Mark Formelle да свята развесіў на вярбе жаночыя станікі ФОТАФАКТ
Каментары