Пра тое, наколькі ў Беларусі пашырылася гадаванне індыкоў, расказаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падчас наведвання вытворчай пляцоўкі агракамбіната «Дзяржынскі» Капыльскага раёна.
«Індык — важны напрамак развіцця мясной птушкагадоўлі ў краіне, ён ідзе бурнымі тэмпамі. У параўнанні з 2021 годам вытворчасць гэтага карыснага віду мяса вырасла больш чым у тры разы. У нас у краіне цяпер тры пляцоўкі — у Астраўцы, Лідзе і Капыльскім раёне», — сказаў Раман Галоўчанка.
Пляцоўка агракамбіната «Дзяржынскі» ў Капыльскім раёне разлічаная на вытворчасць 6 тыс. тон індычынага мяса ў год, і збіраюцца ў яшчэ адным раёне пабудаваць яшчэ на 4 тыс. тон. А ўвогуле ўжо цяпер, як сцвярджае Галоўчанка, «агульны аб’ём вытворчасці ў краіне будзе каля 10 тысяч тон».
Паводле яго слоў, попыт на такое мяса добры, і яго папулярнасць расце. Ды і сам Галоўчанка яго актыўна спажывае, часта беручы адварное філе на абед.
Асноўная частка беларускай індычаціны прадаецца на ўнутраным рынку, але частка ідзе на экспарт у Расію, куды паставілі больш за 1200 тон.
Байдэн памілаваў дзвюх індычак перад Днём падзякі
Чыноўніца заўважыла, што беларусы ядуць зашмат мяса. У тыктоку ёй адказалі
«Не хапіла майго жыцця, каб нешта самавітае зрабіць». Фермер расказаў, ці можна ў Беларусі разбагацець, гадуючы авечак
Беларусь увайшла ў топ-5 еўрапейскіх краін з самымі нізкімі цэнамі на кураціну
Каментары