Свет55

У расійскім маніторы знайшлі «чып айчыннай вытворчасці», які прыпаялі толькі для справаздачнасці 

У расійскім маніторы LightCom знайшлі бескарысны чып, які ні за што не адказвае. Верагодна, такім фэйкавым «імпартазамяшчэннем» распрацоўшчыкі хацелі падмануць Мінпрамгандаль, расказаў блогер Максім Гаршэнін.

Блогер спецыяльна разабраў новы манітор LightCom, які павінен працаваць на расійскім мікракантролеры «Міландр», — і адлучыў гэты элемент. Як ні дзіўна, пасля гэтага манітор спакойна ўключыўся.

Усё гэта таму, як сцвярджае Гаршэнін, што насамрэч манітор працуе на прыпаяным тайванскім чыпе Realtek. А трук з далучанай «пустышкай» распрацоўшчыкі пракруцілі з адной простай мэтай — падмануць расійскае Міністэрства прамысловасці і гандлю.

Ведамства ўжо некалькі гадоў налічвае вытворцам тэхнікі балы за наяўнасць айчынных кампанентаў і ўносіць «імпартазамяшчальную» тэхніку ў спецыяльны рэестр — гэта ў выніку дае перавагу пры дзяржзакупках.

Пры гэтым у самім «Міландры» не ў курсе сітуацыі з чыпам — супрацоўнікі паміж сабой кажуць, што самі мікракантролеры кампаніі рабочыя, а што далей з імі робяць, яны не ведаюць.

У расійскім Мінпрамгандлю ўжо пракаментавалі сітуацыю з чыпам. Там паведамілі, што правераць акт Гандлёва-прамысловай палаты, на аснове якога манітор уключылі ў рэестр. Зрэшты, ён туды трапіў бы ў любым выпадку: манітор набраў 140 балаў (чып прынёс 30 з іх), а для ўключэння ў рэестр у 2023 годзе неабходна набраць 65 балаў.

Каментары5

  • ХохлоНа
    20.09.2023
    Рашистское оно такое вороватое. Кончене территория...
  • Быдла ў хлеў!
    20.09.2023
    У роісі жыве ў асноўным крадзеж хітрае быдла. Яны нават віндоўс не купляюць, крадуць, не кажучы пра тое, што трэба ведаць беларускую мову, маючы зносіны з беларусамі.

  • a.hto.tam.idze
    20.09.2023
    Блогер-дылетант не даў рады фенамену і безпадстаўна пакрыўдзіў расейскага вытворцу мікрачыпаў, які ў распрацоўцы абапіраўся на апошнія дасягненні расейскай навуковай думкі. Архітэктура кампанента распрацавана на аснове тэорыі квантавай заблытанасці, то бок чып працягвае функцыянаваць нават пасля таго, як ён адлучаны ад платы.

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць14

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Усе навіны →
Усе навіны

Што свет думае пра вайну ва Украіне цяпер? Карта пазіцый краін1

Камандзір Палка Каліноўскага: Беларускія добраахвотнікі маюць тыя ж сацыяльныя гарантыі, што і ўкраінскія вайскоўцы6

У Грузіі працягваюцца пратэсты, паліцыя прымяніла вадамёты1

Спевака Дзядзю Ваню будуць судзіць за ўдзел у пратэстах3

Навукоўцы знайшлі тлумачэнне «туману ў галаве» пасля кавіду1

Мінскія ўлады прадпісваюць упрыгожваць навагоднія вітрыны толькі «элементамі славянскага паходжання»7

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы кажа, што рост колькасці імігрантаў з Беларусі ўяўляе пагрозу. Але па статыстыцы беларусаў у Літве становіцца менш10

Што прадугледжвае мірны план будучага спецпрадстаўніка Трампа па Украіне1

Супрацоўнік дзіцячага садка з Аўстраліі на працягу 20 гадоў гвалтаваў дзяцей1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць14

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Галоўнае
Усе навіны →