Мінабароны РФ заявіла аб збіцці 8 беспілотнікаў над Чорным морам і знішчэнні трох хуткаходных ваенных катараў, якія нібыта атакавалі акупаваны Крым.
У расійскім ведамстве заявілі пра тое, што ноччу 10 верасня сродкамі СПА былі знішчаны восем беспілотных лятальных апаратаў над акваторыяй Чорнага мора паблізу ўзбярэжжа Рэспублікі Крым.
Пазней Мінабароны РФ заявіла, што нібыта знішчыла ў Чорным моры і тры хуткаходныя ваенныя катары з дэсантнымі групамі УСУ.
«Сёння ноччу ў заходняй частцы акваторыі Чорнага мора на паўночны ўсход ад вострава Змяіны самалётамі марской авіяцыі Чарнаморскага флоту знішчана тры хуткаходныя ваенныя катары вытворчасці ЗША Willard Sea Force з дэсантнымі групамі УСУ, якія накіроўваліся ў напрамку Крымскага ўзбярэжжа», — гаворыцца ў заяве.
Украінскі бок інфармацыі не каментаваў.
Каментары