У адной з аптэк сеткі «Белфармацыя» ў Мінску з'явіўся аптэчны робат, паведамілі на прадпрыемстве.
«Аптэчны робат уяўляе сабой аўтаматычны стэлаж, які змяшчае ў сабе да 10 тысяч упаковак з лекавымі прэпаратамі і які абсталяваны электрамеханічным маніпулятарам, які перамяшчаецца. Ён на запыт рэцэптара збірае і прывозіць прэпараты проста да касавай зоны», — расказалі ў «Белфармацыі».
Укараненне ў практыку працы гэтага робата дазволіла, як сцвярджаецца, скараціць час на пошук патрэбнага прэпарату, паскорыць час абслугоўвання купцоў, а таксама ашчадзіць 30% плошчы аптэкі.
У «Белфармацыі» адзначаюць, што гэты аптэчны робат — адзіны ў Беларусі.
Раней старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў расказаў, што адзін з рэзідэнтаў гомельскага тэхнапарка «Карал» распрацаваў першую ў Беларусі аптэку з робатам-фармацэўтам. Гэтая распрацоўка ўяўляе сабой закрыты куб, усярэдзіне якога размешчаны стэлажы з лекавымі сродкамі. Сярод іх перасоўваецца робат, які дастае патрэбны прэпарат і перадае ў акенца пакупніку.
Каментары
Тады Азаронак не спатрэбіцца