Эканоміка22

У Гомелі стварылі першую ў Беларусі аўтаматызаваную аптэку

Спецыялісты кампаніі «Ідэйробатыкс» — рэзідэнта Гомельскага тэхнапарка «Карал» — распрацавалі першую ў Беларусі аптэку з робатам-фармацэўтам, паведаміў старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў у сваім тэлеграм-канале.

«Гомельскія праграмісты і інжынеры сталі першаадкрывальнікамі ў гэтым сегменце на тэрыторыі не толькі Рэспублікі Беларусь, але і іншых краін, — напісаў Прывалаў. — Сярод безумоўных бонусаў аўтаматызаванай аптэкі: кругласутачная даступнасць лекаў, анлайн-кансультацыя з фармацэўтам, зніжэнне адпускнога кошту медпрэпаратаў».

Па словах дырэктара кампаніі і кіраўніка праекта Дзмітрыя Юдзіна, гэты прадукт «сапраўды важны, паколькі падобныя сэрвісы будуць запатрабаваныя не толькі ў горадзе, але і ў сельскай мясцовасці».

Аптэка ўяўляе сабой закрыты куб, усярэдзіне якога размешчаныя стэлажы з лекавымі сродкамі. Сярод іх перасоўваецца робат, які дастае патрэбны прэпарат і перадае ў акенца пакупніку.

Каментары2

  • даведка
    29.08.2023
    Лекарства с самим кубом, может, и не украдут, а робота ночью разберут и вывезу в сторону российской границы.
  • Илья
    29.08.2023
    "сталі першаадкрывальнікамі ў гэтым сегменце на тэрыторыі не толькі Рэспублікі Беларусь, але і іншых краін"
    Были летом в Италии в городке 60 тыс. населения, там стоял аналогичный автомат, который выдавал лекарства. Назывался Аптека 24/7

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай3

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы перамаглі ў футбол Люксембург ВІДЭА6

У Лельчыцах Дзень горада правялі ў дыме з чарнобыльскай зоны3

«Мы ўдыхнулі новае жыццё ў гэта месца». На Валожыншчыне сям'я ратуе рэдкіх коней і стогадовы сад5

У цэнтры Мінска ў Свіслачы патануў малады хлопец

Украіна стварыла ўласную высокадакладную бомбу3

Каля мінскага вакзала знайшлі «Вела Хаціка». Пра што гаворка?2

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі10

Былы вагнеравец расказвае дзецям пра сямейныя каштоўнасці. Яго судзілі якраз за забойства цэлай сям’і8

Такарчук: Я прашу маму і ўсіх прашу пісаць на памілаванне. Трэба выйсці любой цаной8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай3

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай

Галоўнае
Усе навіны →