У Мінску жанчына знайшла на двары скрынку з 3 тысячамі даляраў. Вось што было далей
Грошы ў двары выпадкова забыўся мужчына.
Жыхарка Мінска знайшла на двары скрынку, у якой ляжалі 3 тысячы даляраў, і нарвалася на крымінальную справу.
Рэч у тым, што 53-гадовая жанчына вырашыла пакінуць грошы сабе. Пашпарт, які яна знайшла ў той жа скрынцы, яна выкінула, а частку грошай абмяняла на рублі і патраціла.
Аднак неўзабаве да жанчыны прыйшлі сілавікі. У міліцыю звярнуўся гаспадар скрынкі. Ён патлумачыў, што выпадкова забыўся ў двары скрынку з грашыма і пашпартам. А калі вярнуўся, рэчаў ужо не было.
У жанчыны канфіскавалі рэшту грошай і перадалі гаспадару. А на саму яе завялі крымінальную справу за крадзеж.
Каментары